Пра ЗБС “Бацькаўшчына”

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету  “Бацькаўшчына” дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краін свету.

Асноўныя мэты:

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краінаў, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.

Асноўныя задачы:

  • наладжванне пастаянных культурных, эканамічных, духоўных, арганізацыйных і іншых сувязяў паміж беларускай дыяспарай у свеце і Беларуссю;
  • аказанне дапамогі беларусам іншых краін у арганізацыі і падтрымцы нацыянальна-культурнага жыцця, у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасці ў іншых краінах, задавальненне іх культурных і інфармацыйных патрэбаў;
  • заахвочванне навуковых даследаванняў па беларусазнаўству, вывучэнне здабыткаў беларускай дыяспары ў развіцці нацыянальнай культуры, даследаванне культурных сувязяў беларусаў з іншымі народамі;
  • актывізацыя дзейнасці беларусаў за межамі Бацькаўшчыны, а праз іх і ўсёй сусветнай грамадскасці на пераадоленне вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і вырашэнне іншых жыццёва важных для Беларусі праблем; удзел у ажыццяўленні гэтай дзейнасці;
  • спрыянне духоўнаму ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню паміж народамі, наладжванне эканамічных кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і іншымі краінамі свету; мацаванне эканамічнага падмурку Рэспублікі Беларусь, прыцягненне замежных інвестыцый і навейшых тэхналогій у беларускую эканоміку;
  • аказанне дапамогі замежным беларусам, якія апынуліся ў зонах ваенных канфліктаў, у сітуацыях, звязаных з масавым парушэннем правоў чалавека, а таксама з сітуацыямі, звязанымі з прыроднымі катастрофамі і іншымі экстрэмальнымі з’явамі;
  • наладжванне ўсебаковых сувязяў з грамадскімі, рэлігійнымі і іншымі арганізацыямі і асобнымі грамадзянамі замежных краін дзеля дасягнення асноўных мэтаў аб’яднання;
  • ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці.

Допісы і гутаркі, прысвечаныя Згуртаванню

Няхай жыве “Бацькаўшчына”!

Згуртаванню беларусаў свету - 25 гадоў!

Янка Запруднік: “Бацькаўшчына - у людзях”

Ганна Сурмач: "Бацькаўшчына" зрабіла беларусаў нацыяй сусвету

З чаго пачыналася “Бацькаўшчына”? Гісторыя з першых вуснаў

Хведар Нюнька - да 25-годдзя Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

25-гадовы шлях "Бацькаўшчыны". Гутарка з Лідзіяй Савік

Воля Галанава: У Беларусі трэба стварыць “Старажытны хутар” і “Казачную хату”

Алег Рудакоў: Прыспеў час вылучыць маладзёвае крыло “Бацькаўшчыны”

Пятрусь Капчык: Грэе думка пра “выспу беларускасці”

Справаздача пра дзейнасць МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” за 2014 г.

Прапановы Згуртавання “Бацькаўшчына” ў сувязі з прыняццем Закона “Аб беларусах замежжа”

Ад верасня беларусы замежжа маюць свой закон

Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця

Радзім Гарэцкі: “Мы робім унёсак у тое, каб беларусы не загінулі як нацыя”

Васіль Быкаў - першы прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"

Алена Макоўская: беларусы замежжа – самы моцны прыхільнік Беларусі і яе культуры

Алена Макоўская пра Шосты з'езд беларусаў свету і праблемы беларусаў за мяжой

Выказваннi вядомых людзей пра Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" дапамагае ўсім нам не забыць, адкуль наш род, не згубіць адзін аднаго, а значыць – не страціць нашай гістарычнай перспектывы.

Уладзімір Арлоў, пісьменнік

 

"Бацькаўшчына" вельмі патрэбна раскіданым па ўсім свеце беларусам, бо без згуртавання, без інтэгральнага адраджэння культуры, мовы, эканомікі яны не змогуць пабудаваць свой самастойны дом, не здолеюць захаваць сваю прысутнасць у свеце як асобная нацыя.

Акадэмік Радзім Гарэцкі

 

Ва ўмовах выхаду Рэспублікі Беларусь у свет як самастойнай дзяржавы, ЗБС "Бацькаўшчына" выконвае важную ролю ў кансалідаванні беларускай дыяспары вакол справы эканамічнага і культурнага будаўніцтва ў Беларусі.

Янка Запруднік, грамадскі дзеяч (ЗША)

 

"Бацькаўшчына" ёсць адлюстраванне нашай надзеі сабрацца ўсім разам.

Ірэна Каляда-Смірноў, кіраўнік дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі”

 

У беларускім нацыянальным руху буйнейшай праблемай была адсутнасць арганізацыі, якая дапамагала б суполкам землякоў у замежжы ў іх працы, спрыяла б збліжэнню дыяспары з Радзімай. Бясспрэчна, такой арганізацыяй стала "Бацькаўшчына".

Вітаўт Кіпель, грамадскі дзеяч, гісторык (ЗША)

 

У мінулым і, напэўна, у будучым Згуртаванне "Бацькаўшчына" адыгрывала і будзе адыгрываць цэнтральную ролю ў працэсе нацыянальнага адраджэння нашай Радзімы.

Барыс Кіт, грамадскі дзеяч, вучоны (Нямеччына)

 

Праз "Бацькаўшчыну" я пазнаў многіх цудоўных беларусаў у замежжы. Яны захавалі і ўпрыгожылі сучаснай інтэлігентнасцю адвечную беларускую сціпласць, добразычлівасць, кемлівасць і сумленнасць.

"Бацькаўшчына" - структура, дзе людзі захоўваюць сваю прыстойнасць.

Станіслаў Шушкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 12-га і 13-га склікання

 

У маім перакананні "Бацькаўшчына" ў стане дапамагчы беларускаму грамадству ўзысці на шлях, які будзе весці да абароны нацыянальнай тоеснасці, да змагання за незалежную і суверэнную беларускую дзяржаўнасць.

Алесь Баршчэўскі, паэт (Польшча)

 

ЗБС "Бацькаўшчына" - адзіная ў свеце арганізацыя, якая змагла аб'яднаць пад нацыянальным сімвалам усіх беларусаў замежжа, якім неабыякавы лёс Айчыны.

Хведар Нюнька, старшыня ТБК у Літве

Уверх