Знаёмцеся! Гэта Казік, Нілка і Юзік — героі новага праекта «Вясёлы садок», цыкла забаўляльных і адукацыйных праграм, створаных з мэтай выхавання разумнага і вольнага пакалення для будучай Беларусі.
Яго робіць каманда прафесіяналаў, вядомых па «Калыханцы»: Алена Гіронак, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў. Выходзіць праграма будзе на першым беларускамоўным youtube-канале Бэйбус.
Падтрымаць гэты годны праект па спасылцы.
Сабраная сума пойдзе на пакрыццё выдаткаў на стварэнне лялек для праграмы, а таксама на рэкламу, прасоўванне і развіццё праекта. Чым большай будзе сабраная сума — тым болей беларусаў дазнаецца пра «Вясёлы садок»!