Выйшаў лістападаўскі нумар часопіса "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ"

Паважаныя сябры!

Інфармуем вас, што 28-мы чарговы нумар часопіса "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ" размешчаны на вэб-сайце http://www.sakavik.net 

28-мы нумар часопіса "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ" за лістапад 2021 года умясьціў разнастайныя матэрыялы 12 аўтараў на 307 старонках.

Просім  распаўсюдзіць інфармацыю аб выхадзе 28-га нумара "КН" сярод вашых сяброў і знаёмых.

Часопіс “КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ”, ISSN2562-9506, заснаваны ў сьнежні 2012 года як незалежнае перыядычнае выданьне online, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці. Часопіс зьмяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых. Свае допісы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com 

Наступны, 29-ты нумар выйдзе ў красавіку 2022 года.

Віншуем вас і вашу сям'ю з надыходзячымі сьвятамі і зычым здароў'я, шчасця, аптымізму і посьпехаў.

З павагай,
д-р Пётра Мурзёнак
рэдактар часопіса "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ"