Дыяспара для Беларусі

Грамадсказначныя і культурніцкія праекты

Да гэтага часу ў Беларусі, дзякуючы дапамозе беларускіх арганізацый замежжа і ахвяраванням асобных беларусаў, рэалізоўваюцца культурна-асветніцкія праекты, друк кніг і слоўнікаў, аказваецца дапамога творчым арганізацыям і асобным аўтарам, у тым ліку ладзяцца культурныя мерапрыемствы пры дапамозе Харытатыўнага фонду беларусаў у Вялікабрытаніі, Фонду культуры і адукацыі Алы Орсы-Рамана (ЗША).

Аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны і яе вяртанне

Ахвяраванне на рэстаўрацыю фрэсак у Царкве Св. Еўфрасінні Полацкай у Полацку і распрацоўка канцэпцыі рэстаўрацыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку, а таксама аказанне дапамогі ў рэстаўрацыі. Ахвярадаўца – Анатоль Сілівончык (Расія) праз фонд Еўфрасінні Полацкай.

дапамога ў рэстаўрацыі цэркваў

Навукова-папулярныя праекты

Дзякуючы падтрымцы беларусаў замежжа ў Беларусі ладзяцца навуковыя конкурсы на тэму эміграцыі і беларускай гісторыі, выдаюцца навуковыя зборнікі.

Гуманітарная і медыцынская дапамога беларускім дзецям

Гуманітарная дапамога Беларусі (лекі, дзіцячыя цацкі, дзіцячае харчаванне і медыцынскае абсталяванне) ад Асацыяцыі амерыканскіх цэркваў (1992–1993 гг.)

Нацыянальныя праекты

Аднаўленне святыні – вобразу Жыватворнага Крыжа Святой Еўфрасінні Полацкай (1993–1997). Ініцыятыва была ўхваленая Першым з’ездам беларусаў свету. “Бацькаўшчына” ўзяла на сябе арганізацыю і каардынацыю работ, асвечаных Беларускай праваслаўнай царквой. Праект ажыццяўляўся на сродкі Згуртавання “Бацькаўшчына”, беларусаў замежжа, сярод якіх асноўным ахвярадаўцам быў Анатоль Сілівончык з Расіі, і дзяржавы.