Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне

Воля Галанава: У Беларусі трэба стварыць “Старажытны хутар” і “Казачную хату”

Да свайго 25-гадовага юбілею Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ладзіць невялікае апытанне сябраў. Прапануем вам адказы Волі Галанавай, старшыні Маладзёвага клуба “Крывічы”, што ў Іркуцку.

1)   Які найбольш уражвальны момант вы можаце згадаць з тых часоў, калі паўставала “Бацькаўшчына”?

На той момант мне было 5 год. Мы з бацькамі жылі ў сібірскай вёсцы і аб гэтай цудоўнай падзеі не чулі…

2)   Пералічыце тры найбольш важныя, на ваш погляд, дасягненні "Бацькаўшчыны".

  • Прыняцце “Закона аб суайчынніках”.
  • Выданне энцыклапедыі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
  • Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

3)   Якія тры рэчы, на вашую думку, варта зрабіць “Бацькаўшчыне” ў сучаных умовах для ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў?

  • Стварыць “Старажытны хутар” у Беларусі. Каб там стаяла хата ды іншыя забудовы. “Гаспадары” (працаўнікі) насілі традыцыйныя строі, размаўлялі па-беларуску, вялі гаспадарку (агарод, поля там якоя, можа коні, курачкі, качачкі). Каб гатавалі толькі беларускія стравы у печы. Каб не палілі святла, не трымалі тэлефонаў, тэлевізараў ды іншае “трасцы”.  Госці, якія наведваюць хутар, маглі б на некаторы тэрмін пераўтварыцца ў беларусаў ну можа другой паловы XIX стагоддзя. Ніякіх гаджэтаў!!! І яшчэ, хай наведвальнікі маюць магчымасць пераапрануцца ў простую сялянскую вопратку, папрацаваці ці навучыцца штосьці рабіць рукамі…
  • Стварыць курсы дзеля моладзі: мова, рамёствы, мастацтва, беларуская традыцыя выхоўваць дзетак, можа што яшчэ…
  • Стварыць у нейкім парку у Мінску “Казачную хату” дзеля дзетак ды іхніх бацькоў. Каб там чыталі ды паказвалі беларускія казкі.

Фота: "Гомельская праўда"

Падзяліцца:

Дапісаць новы камэнтар

Image CAPTCHA
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія паказаны на малюнку.