1 красавіка
- 50 гадоў таму, у 1971-м, памёр Яраслаў Кастыцэвіч, педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч.
4 красавіка
- 125 гадоў таму, у 1896-м, нарадзіўся Васіль Русак, грамадска-палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага Збройнага Чыну. Загінуў у 1946-м.
7 красавіка
- 15 гадоў таму, у 2006-м, памёр Кастусь Мыслівец, грамадска-палітычны дзеяч.
9 красавіка
- 75 гадоў таму, у 1946-м, у Міхельсдорфе з ініцыятывы Наталлі Арсенневай і Юркі Віцьбіча створана Беларускае літаратурнае згуртаванне „Шыпшына“.
12 красавіка
- 480 гадоў таму, у 1541-м, нарадзіўся Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік-палеміст. Памёр у 1613-м.
13 красавіка
- 150 гадоў таму, у 1871-м, нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Літвы, блаславёны. Памёр у 1927-м.
14 красавіка
- 90 гадоў таму, у 1931-м, памёр Віктар Вальтар, пісьменнік.
16 красавіка
- 110 гадоў таму, у 1911-м, нарадзілася Зоя Коўш, нацыянальная дзяячка ў Вільні. Памерла ў 1994-м.
17 красавіка
- 130 гадоў таму, у 1891-м, нарадзіўся Язэп Варонка, палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі ў ЗША. Памёр у 1952-м.
- 110 гадоў таму, у 1911-м, нарадзіўся Сымон Шаўцоў, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і Аўстраліі, пісьменнік. Памёр у 1999-м.
18 красавіка
- 130 гадоў таму, у 1891-м, нарадзіўся Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч), крытык, публіцыст, празаік. Загінуў у 1915-м.
- 40 гадоў таму, у 1981-м, памёр Баляслаў Слосканс, рэлігійна-грамадскі дзеяч, Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў.
19 красавіка
- 140 гадоў таму, у 1881-м, нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі, гісторык, першы прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. Загінуў у 1931-м.
23 красавіка
- 135 гадоў таму, у 1886-м, нарадзіўся Змітрок Бядуля (сапр. Самуіл Плаўнік), пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Памёр у 1941-м.
- 30 гадоў таму, у 1991-м, памёр Дзмітрый Касмовіч, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху і эміграцыі ў Бельгіі і Нямеччыне.
24 красавіка
- 15 гадоў таму, у 2006-м, у Нью-Ёрку памерла Вера Бартуль (дзяв. Касцюкевіч), дзяячка эміграцыі ў Вялікабрытаніі і ЗША.
25 красавіка
- 75 гадоў таму, у 1946-м, у Рэгенсбургу адбыліся асвячэнне і першая багаслужба ў беларускай праваслаўнай царкве.
26 красавіка
- Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986)
27 красавіка
- 15 гадоў таму, у 2006-м, памёр Міхаіл Вітушка, генерал, адзін з лідэраў Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіраўнік беларускага супраціўлення ў другой палове 1940–1950-х гг.
29 красавіка
- 100 гадоў таму, у 1921-м, нарадзіўся Мікола Ермаловіч, гісторык, літаратуразнавец. Загінуў у 2000-м.
- 90 гадоў таму, у 1931-м, памёр Яўхім Карскі, філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фалькларыст, этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог, заснавальнік навуковага беларусазнаўства.