Галерэя дзеячаў

21.01.2013
Янка Жучка

(1928-2010)

Янка Жучка — беларускі грамадскі дзеяч у Бельгіі, інжынер і журналіст.

21.01.2013
Барыс Кастаненка

(6.07.1932–6.05.1999)

Барыс Кастаненка - беларускі літаратар, паэт, перакладчык, аўтар успамінаў.

Народжаны ў Беларусі, яе сталіцы Мінску, большую частку свайго жыцця Барыс Кастаненка пражыў у Латвіі.

20.01.2013
Ванкарэм Нікіфаровіч

(1934-2012)

Ванкарэм Нікіфаровіч -- беларускі літаратуразнаўца, журналіст, перакладчык.

Нарадзіўся 15 лістапада 1934 г. у г. Мінску ў сям’і настаўніка.

У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ; працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР, працаваў на тэлебачанні. За аповед у адной з праграм пра планы Святланы Алексіевіч напісаць кнігу «Цынкавыя хлопчыкі» быў звольнены з тэлебачання.

15.01.2013
Віталь Кажан

(1916-2004)

Віталь Кажан (09.10.1916, в. Балбекі Дзісенскага пав. Віленскай губ. (сёння Шаркаўшчынскі р-н Віцебскае вобл.) — 17.01.2004, Стамфард, ЗША), вайсковы і грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся Віталь у невялікай вёсцы Балбекі над прыгожаю рэчкаю Мнютай. Там ён вырас у сям'і прадпрыймальнага селяніна, які, здабыўшы асьвету, працаваў сакратаром ў земскага начальніка. Маці Віталя паходзіла з заможнай сялянскай сям'і. Бацькі мелі 20-гэктарную гаспадарку.

14.01.2013
Барыс Данілюк

(1923-2011)

Барыс Данілюк — беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Барыс Данілюк нарадзіўся 5 красавіка 1923 года ў вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне ў сям’і беларускага святара, удзельніка Слуцкага паўстання Хведара Данілюка (1877-1960).

З 1933 года вучыўся ў пачатковай школе ў Слоніме, а з восені 1935 і да канца 1939 — у польскіх гімназіях у Слоніме і ў Баранавічах. У 1940 пакінуў навуку ў дзесяцігодцы і пачаў дапамагаць бацьку на гаспадарцы.

10.01.2013
Паўла Урбан

(27.3.1924 – 2.2.2011)

Паўла Урбан – гісторык, журналіст, культурна-грамадзкі дзеяч.

10.01.2013
Уладзімір Набагез

(20.10.1919 – 11.1.2011)

*Уладзімір Набагез - беларускі грамадскі дзеяч у ЗША.

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у Сяльцы на Наваградчыне ў сялянскай сям’і. У Наваградку атрымаў сярэднюю асьвету ў беларускай філіі польскай гімназіі. Вучыўся там разам зь сябрамі, зь якімі пазьней працягваў на эміграцыі далейшую навуку ва ўнівэрсытэтах і супрацоўніцтва на грамадзкай ніве – Барысом Рагулем і Язэпам Сажычам.

26.08.2012
Антон Адамовіч

Антон Адамовіч – літаратуразнавец, крытык, празаік, публіцыст, гісторык, педагог. Псеўданімы: Альгердзіч, Бірыч, Віж, Грыбель, Калшавец, Забранскі, Крыцкі, Недасек, Нізоцкі, Самадум, Склют, Спадзявайла, Сучаснік, Хізма, Юстапчык.

26.08.2012
Людміла Краскоўская

Людміла Краскоўская (1904-199) – вядомы славацкі археолаг, нумізмат, рупліўца музейнай справы, педагог.

26.08.2012
Барыс Кіт

26.08.2012
Міхась Кавыль

Міхась Кавыль (сапраўднае імя Язэп Казіміравіч Лешчанка) - паэт, празаік, крытык. Іншыя псеўданімы - В'юрок, Я.Ляшчына, Я.Маёвы.

26.08.2012
Хведар Ілляшэвіч

(1910-1948)

Хведар Ілляшэвіч - паэт, празаік, крытык, грамадска-культурны дзеяч. Псеўданімы І.Дальны, Святаслаў Залужны, Л.Іскра, Малады.

26.08.2012
Янка Золак

(1912-2000)

Янка Золак (сапраўднае імя Антон Міхайлавіч Даніловіч) - паэт, празаік, выдавец беларускай літаратуры, уладальнік выдавецтва "Адгук" у Саўт-Рыверы.


Вынікі пошуку 1 - 16 з 28
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 | Наступная | Апошняя