“Хронікі БІНіМу”: Унікальная гісторыя беларускага замежжа ў адной кнізе

У Беларусі выйшлі “Хронікі БІНіМу” – самай дасведчанай навуковай установы беларусаў-эмігрантаў. Гэта 33 кніга выдавецкай серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”.

Пры канцы 1951 года намаганнямі беларусаў, якія па вайне апынуліся ў Злучаных Штатах Амерыкі, у Нью-Ёрку была створаная легендарная навуковая інстытуцыя – Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Арганізацыі было наканавана не толькі праіснаваць да сённяшніх дзён, але праз пераемнасць пакаленняў даследчыкаў і наладжванне трывалых сувязяў шматкроць узмацніць свой аўтарытэт у навуковым асяродку беларусістаў. За савецкім часам БІНіМ быў ці не адзінай установай, якая на высокім навуковым узроўні займалася даследаваннем беларускай эміграцыі, у гістарычных працах унікала звычайных для айчынных даследаванняў скажэнняў і фальшавання фактаў, а таксама звярталася да рэлігійных тэмаў, рэгулярна друкуючы матэрыялы ў альманаху “Запісы”.

За гады існавання БІНіМ пашырыўся на два філіялы – у Мюнхене (Нямеччына) ды ў Таронта (Канада), – усталяваў кантакты з сотнямі арганізацый, бібліятэкамі (асабліва шчыльныя з Публічнай бібліятэкай у Нью-Ёрку), каледжамі, фондамі. Сотнямі таксама вымяраецца і лік навукоўцаў, якім давялося супрацоўнічаць з інстытутам. Бадай што галоўнымі вынікамі дзейнасці знакамітай установы можна назваць істотнае падвышэнне цікаўнасці заходніх даследчыкаў што да Беларусі, а таксама тое, што ад 2002 года інстытут з’яўляецца не выключна эмігранцкай установай, а супольным ньюёркска-мінскім праектам і шчыльна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

Амаль семдзесят гадоў руплівай плённай працы інстытута – больш чым дастатковы тэрмін для таго, каб паўстала нагода для гістарычнага даследавання цяпер ужо яго самога. Сябры БІНіМа Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, скарыстаўшыся архівамі Вітаўта Тумаша (узначальваў інстытут у 1955–1982) і Вітаўта Кіпеля (узначальвае БІНіМ з 1982 года па сёння), бліскуча выканалі гэтую задачу, стварыўшы цікавую чытанку, у якой праз лісты, успаміны і пратаколы ключавых дзеячаў эміграцыі раскрываюцца няпростыя ўмовы працы, праз якія праходзіў шлях да немалых дасягненняў арганізацыі.

Выданне дапоўненае бібліяграфіяй альманаху “Запісы”, а таксама біяграфічным даведнікам далучных да дзейнасці БІНіМа асобаў.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


0
Гость
Добра, а дзе 32-я кніга серыі?
Имя Цитировать 0
Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение