7. “Эквівалент”

ISBN: 985-504-011-2

Людзі, якія некалі былі вымушаны з’ехаць са сваёй Бацькаўшчыны, якія шукалі не тое, што лепшага жыця, а паратунку на чужыне, нават здаля ад Радзімы заставаліся (і застаюцца) патрыётамі сваёй краіны. Краіны, якая змусіла да выезду, трактуючы сваіх сыноў і дачок па-мачысінаму. Эмігранты, а пра іх гаворка, застаючыся вернымі сянамі сваёй Бацькаўшчыне, нават на чужыне не пакідалі спосабу і нагоды сказаць праўду пра тое, што было і які лёс закінуў іх туды, дзе апынуліся. Гісторыя Беларусі ў савецкія часы “пісалася і перапісвалася” згодна з зычаннямі правячай вярхушкі. Была свая ідэалогія, якая, зрэшты, засталася па дзень сённяшні. Тыя, хто выехаў, бачылі падзеі звонку, а значыць крыху лепей, чым тыя, што ўнутры. Бачылі і пісалі, стараючыся адкрыць свету праўду. Іх творчасць даўжэйшы час была забаронена, кнігі не з’яўляліся ў Беларусі, але патрэба выказацца не дазваляла маўчаць. Зборнік “Эквівалент” адкрывае перад чытачом погляд гісторыкаў і даследчыкаў, якія бачылі гісторыю і пісалі яе, як бачылі, без сказы і не “пад дыктоўку”. (Н. Г.)