Галерэя дзеячаў

Рыгор Крушына

(1907-1979)

Рыгор Крушына (сапраўднае імя Рыгор Казак) - паэт, празаік, крытык. Як празаік выступаў пад псеўданімам Кастусь Рамановіч.

Аляксандра Саковіч

(1906-1997)

Аляксандра Cаковіч (дзявочае прозвішча - Іна Рытар, па мужу Каханоўская) - празаік, мемуарыст. Іншы яе псеўданім - Б.Еўтух.

Алесь Салавей

(1922-1978)

Алесь Салавей (сапраўднае імя Альфрэд Васільевіч Радзюк) - беларускі паэт.

Нарадзіўся ў 1922 г. у пасёлку Крысава, каля Койданава. Гэта чалавек, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю нашай літаратуры, прысвяціўшы свае шчымліва кранальныя вершы Бацькаўшчыне-Беларусі.

Івонка Сурвілла

Iвонка Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўбцах. З 1944 году - у эміграцыі. Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы, пазьней - лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага Ўнівэрсытэту (1959). У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі Гішпанскага Нацыянальнага Радыё. З 1969 году і да апошняга часу працавала англа-францускім перакладчыкам у Фэдэральным Урадзе Канады. Старшыня Рады БНР ад 1997 году.

Янка Юхнавец

(1921-2004)

Янка Юхнавец (сапраўднае імя Іван Змітрыкавіч Юхнавец) - паэт, празаік, драматург. Псеўданімы: Я.Юхна, К.Юхневіч; крыптонім Я.Ю.

Янка Запруднік

(нарадзіўся ў 1926 г.)

Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) - вядомы беларускі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Юрка Віцьбіч

(1905-1975)

Юрка Віцьбіч (таксама Алесь Крыжаніч, сапраўднае імя Юры Аляксандравіч Стукаліч) - празаік, публіцыст, гісторык.

Уладзімір Дудзіцкі

(1911 - 1976?)

Уладзімір Дудзіцкі (сапраўднае імя Уладзімір Ермалаевіч Гуцька) - паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

Ларыса Геніюш

(1910- 1983)

Ларыса Геніюш (сапраўднае імя Ларыса Антонаўна Міклашэвіч) - беларуская пісьменніца, дзеяч беларускага адраджэння.

Кастусь Акула

(1925-2008)

Кастусь Акула (сапраўднае імя Аляксандр Ігнатавіч Качан) - празаік, паэт, драматург.


Вынікі пошуку 17 - 28 з 28
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 | Наступная | Апошняя