Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (25 сакавіка 2021)

*|MC:SUBJECT|*

Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

25 сакавіка 2021
Стылізаваны герб і сцяг
Віншуем з Днём Волі!
 

Дарагія сябры!

 

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх беларусаў з найвялікшым нацыянальным святам – Днём Волі!

 

25 сакавіка 103 гады таму Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана вольнай і незалежнай дзяржавай, беларусы зрабіліся гаспадарамі на сваёй зямлі. Дэмакратычныя ідэалы і каштоўнасці, закладзеныя заснавальнікамі беларускай дзяржаўнасці ў гэты падмурак уражваюць сваёй трываласцю і дальнабачнасцю, служаць духоўным арыенцірам і натхняюць людзей на ўвасабленне іх у рэчаіснасць.

 

Зычым усім годна адзначыць гэты Дзень Волі – у гэтым годзе як ніколі насычаны адчуваннем сусветнай беларускай салідарнасці! Будзьма разважлівымі і моцнымі! Не губляйма імпэту! Памятайма пра тых, хто, як і стагоддзе таму, ахвяраваў дзеля волі, незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі воляй асабістай, і цяпер сустракае свята за кратамі. Пра тых, хто паклаў за гэта сваё жыццё.

 

Жыве Беларусь!

Сьвяточны зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы

Івонка Сурвілла

„Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з угодкамі таго слаўнага дня, калі наш народ стварыў, пасьля доўгае няволі, сваю першую мадэрную незалежную дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку“.

Справу Севярынца на наступным тыдні перададуць у пракуратуру

Севярынец выступае

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка. Павел Севярынец больш за 9 месяцаў, з 7 чэрвеня, знаходзіцца за кратамі. Яму выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК).

Лэслі Найф чытае верш Вацлава Ластоўскага

Лэслі Найф

Быў затрыманы пасля канцэрту ў раёне мінскай вуліцай Ангарскай для мясцовых жыхароў. Змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, асуджаны на 8 сутак арышту, якія адбываў у акрэсцінскім і жодзінскім ізалятарах..

Абвешчаны поўны спіс прэміі Арсенневай

Лагатып прэміі Арсенневай

У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 17 кніг. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2020 годзе.

Як беларусы ЗША адзначаюць Дзень Волі

Беларусы ЗША
Сёлета Дзень Волі беларусы ЗША святкуюць з нябачаным дагэтуль размахам. Больш за дваццаць гарадоў арганізуюць імпрэзы і сустрэчы, ад Ганалулу (Гаваі) да Маямі (Флорыда), з 19 сакавіка па 3 красавіка.

Севярынец папрасіў мітрапаліта Веніяміна заступіцца за сцяг

Мітрапаліт Філарэт

У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой просьбай - патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.

Кецеван Асраташвілі чытае верш Ігната Дварчаніна

Кецеван Асраташвілі

Кецеван — чалавек неабыякавы, з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Бярэ ўдзел у праекце, каб выказаць салідарнасць і падтрымаць рэпрэсаваных дзеячоў і дзяячак культуры.

40 гадоў без права на ўезд
у краіну

Акцыя салідарнасці ў Расіі

Усё гэта - без адзінай паперкі, без пастаноў і пратаколаў. Толькі словы і тэлефанаванні. Старонняму назіральніку можа падацца, што гэта бязглуздзіца. Але гэта не трызненне, гэта спецаперацыя.

«Наша рэвалюцыя годнасьці — мастацкая»

У цэнтры Кіева, у Мастацкім арсэнале, які лічыцца адной з найбольшых культурных пляцовак ва Ўкраіне, да 4 траўня працуе выстава сучасных беларускіх мастакоў.

Мастакі
Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*