Справу Паўла Севярынца на наступным тыдні перададуць у пракуратуру

Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга Севярынец.

«Праз тыдзень справу Паўла перадаюць у пракуратуру. Думаем, што раней за травень да суда не дойдзе», — напісала Вольга.

Павел Севярынец больш за дзевяць месяцаў, з 7 чэрвеня, знаходзіцца за кратамі.

Яму выставілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК).

nn.by