Севярынец папрасіў мітрапаліта Веніяміна заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг

Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну з просьбай уступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сымбаль. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла жонка зняволенага Вольга Севярынец.

У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай - патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.

Паводле facebook.com/vola.sieviaryniec