Беларуская выцiнанка - што гэта?
Пра старадаўняе дэкаратыўна-прыкладное мастацтва апавядае народная майстрыха Рэспублікі Беларусь Вольга Бабурына.
Майстар-клас запісаны ў рамках праекта "Дні беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці-2021» рэалізаваны Іркуцкім таварыствам беларускай культуры ім. Я.Чэрскага пры падтрымцы Фонду прэзідэнцкіх грантаў, міністэрства культуры і архіваў Іркуцкай вобласці, Іркуцкага абласнога Дома народнай творчасці.
На працягу года ў выніку рэпрэсій з Беларусі з’ехалі тысячы людзей. Беларусы вымушаныя былі ехаць на чужыну сем’ямі, пакінуўшы не толькі ўласныя дамы, але і школы, дзе вучыліся іх дзеці. Як вымушаныя эмігранты знаходзяць сваё месца ў іншай краіне і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца? Як вырашаецца пытанне з навучаннем дзяцей?
«Пад дубам» — гэта кавер песні «The Hanging Tree» з мастацкага фільма «Галодныя гульні». Пераклад выканаў Арцём Лук’яненка.
Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі "Спяваем разам", каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце.
Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб'ядноўваюць грамадства.
Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.
Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.
Словы Ул. Някляеў, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, апрацоўка Галіна Казіміроўская.
Фатограф найбуйнейшага ў Беларусі інтэрнэт-парталу TUT.BY Вадзім Заміроўскі апавядае пра сваю працу. Яго збівалі сілавікі, ён сядзеў на Акрэсціна і ў Баранавічах, але працягваў здымаць, каб увесь свет бачыў: якая яна, Беларусь у 21-м стагоддзі…
Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у 2020 г. рэпартэраў затрымлівалі больш за 480 разоў, у 62 выпадках яны зазналі фізічны гвалт. На момант публікацыі відэа, паводле БАЖ, за кратамі знаходзяцца 34 журналісты. 15 чалавек затрыманыя па справе "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ", партал заблакаваны. "Рэпартэры без межаў" называюць Беларусь самой небяспечнай краінай у Еўропе для працы журналістаў.
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый неабходна неадкладна накіраваць у Беларусь міжнародную групу назіральнікаў для фіксацыі таго, што адбываецца ў краіне, заявіла былы кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, выступаючы 4 жніўня перад Саветам бяспекі ААН.
Па скайпе: Арцём Лядоўскі, каардынатар групы „Экзітпол за мяжой“.
Эфір вядуць Аляксандр Плюшчаў і Алена Ляхоўская („Эхо Москвы“)
Беларусы Канады запісалі песню на словы Сяржука Сокалава-Воюша ў падтрымку ўсіх, хто змагаецца за перамены ў Беларусі.
30 гадоў у сярэдзіне ліпеня ў падляшскім мястэчку Гарадок, што ў Кнышынскай пушчы, праходзіў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». На двухдзённай імпрэзе выступалі найлепшыя рок-гурты Падляшша і Беларусі. У 2019 г. фестываль прайшоў 30-ы, апошні раз. Архіўныя кадры, інтэрв'ю з удзельнікамі розных пакаленняў арганізатараў і спроба зразумець прычыны канца эпохі «Басоў» — у новым фільме рэжысёра з Падляшша Юркі Каліны.
Фальклорны гурт «Беларусы Прыбайкалля» Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага жадае усім здароўя! Беражыце сябе!
Аўтар слоў Iгар Жалткоў.
Нягледзячы на эпідэмію, нью-ёркскія беларусы не спыняюць працу над творчымі праектамі, і адмыслова да Дня Волі запісалі відэа.
Стваральнік - Міхась Шаўчэнка, верш - Ірыны Хадарэнка, музыка - LOYA "Sunday Afternoon".
Напярэдадні 102-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі – шчыры аповед чалавека, які звязаў з гэтай краінай лёс.