Выйшаў фільм пра 30 гадоў «Басовішча». Шукайце сябе на кадрах

30 гадоў у сярэдзіне ліпеня ў падляшскім мястэчку Гарадок, што ў Кнышынскай пушчы, праходзіў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». На двухдзённай імпрэзе выступалі найлепшыя рок-гурты Падляшша і Беларусі. У 2019 г. фестываль прайшоў 30-ы, апошні раз. Архіўныя кадры, інтэрв'ю з удзельнікамі розных пакаленняў арганізатараў і спроба зразумець прычыны канца эпохі «Басоў» — у новым фільме рэжысёра з Падляшша Юркі Каліны.

nashaniva.by