Лявон Вольскі "Тры чарапахі". Караоке па-беларуску. Спяваем разам!

Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі "Спяваем разам", каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце.

Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб'ядноўваюць грамадства.

Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.

Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.