Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (9 красавіка 2021)

*|MC:SUBJECT|*

Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

9 красавіка 2021
Пешаходы
Незалежная даследчая кампанія SATIO праводзіць апытанне беларусаў замежжа
 

Мэта даследавання - знайсці спосабы ўмацаваць сувязі беларусаў замежжа з радзімай. Вельмі хацелася б зразумець, як можна аб'яднаць намаганні ў пошуку рашэнняў як нашых агульных праблем, так і праблем асобных людзей незалежна ад таго, у якой краіне мы жывем.

 

Каб прыняць удзел у апытанні, перайдзіце па спасылцы ніжэй: https://opros.satio.by/

«Словы мацней»: спявачка Зарына Шаўко чытае верш Юлі Таўбіна

Зарына Шаўко

22 лютага імя Зарыны з’явілася ў спісах затрыманых падчас раённых шпацыраў. І нават відэа, з якога вынікала, што музыка не ўдзельнічала ў акцыі, не дало рады: Зарыну ўсё адно асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Што пагражае беларусам за ўдзел у акцыях у Расеі

Піцерскія беларусы ў аўтазаку

Прадстаўнікоў беларускага зямляцтва ў Пецярбургу арыштоўваюць і штрафуюць за акцыі салідарнасці з землякамі. Пяцёра беларусаў адбываюць арышт ў спецразмеркавальніку, адзін з іх абвясціў галадоўку.

Пры якіх умовах улады могуць пайсьці на перамовы?

Вадзім Мажэйка

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка заяўляе, што перамовы могуць адбыцца, калі страх перад будучыняй для многіх людзей ва ўладзе стане большым за страх перад Лукашэнкам.

Алякандра Герасіменя пра «Зборную здаровага ладу жыцьця»

Герасіменя з дзецьмі

Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя – пра акцыю «Зборная здаровага ладу жыцьця» супраць алькаголю і тытуню, якую распачалі свабодныя спартоўцы.

«Стрэс тут ўсюды, пачынаючы з пад'ёму»

Ліст Хершэ
Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ 7 снежня 2020 года асудзілі па частцы 2 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) на два з паловай гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Масква сарвала друкаваны выпуск “Народнай Волі”

Газета «Народная Воля»

Рэдакцыя заключыла дагавор з маскоўскім ААТ “Полиграфический комплекс” і пералічыла грошы. Але з Масквы паведамілі: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы…

Дырыгент мюнхэнскага аркестру напісаў пра рэвалюцыю

Кніга «Белыя дні»

Ураджэнец Вялейкі, галоўны дырыгент аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Віталь Алексяёнак на замову нямецкага выдавецтва напісаў кнігу пра мірны беларускі пратэст, удзельнікам якога ён быў у жніўні і верасьні.

Дзе цяпер лідар КХП-БНФ Юрась Беленькі?

Юрась Беленькі

Высветлілася, што яшчэ год назад палітык паехаў у ЗША ў госці да родных, але ў сувязі з каранавірусам і выбарамі вырашыў пакуль не вяртацца і нават паспеў заснаваць там эмігранцкую суполку.

Беларусы Беластока правялі аўтароварны прабег салідарнасці

Аўтапрабег у Беластоку
Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*