Масква сарвала друкаваны выпуск “Народнай Волі”

Чакалася, што з сённяшняга дня адновіцца выданне незалежнай газеты “Народная Воля” у паліграфічным варыянце. Рэдакцыя загаддзя заключыла дагавор з маскоўскім адкрытым акцыянерным таварыствам “Полиграфический комплекс”, у адпаведнасці з якой была аператыўна пералічана неабходная сума грошай на друкаванне сённяшняга нумара газеты.

Але ўчора, калі вёрстка падыходзіла да завяршэння, з Масквы паступіла інфармацыя: на нас наехалі на вельмі высокім узроўні, не хочам згубіць друкарню, вяртаем грошы…

Некалькі месяцаў таму з “Народнай Воляй” скасавала дамову друкарня АТ “Прайм Прынт Масква”. І вось учора тая ж самая песня.

Яшчэ ў жніўні мінулага года выдавецтва “Беларускі Дом Друку” спыніла тыражаванне газеты “Народная Воля” быццам з-за таго, што зламаўся станок.

У чарговы раз рэдакцыя звяртаецца да сваіх прыхільнікаў з просьбай падпісвацца на PDF-версию газеты “Народная Воля” на сайце belpressa.by і чытаць матэрыялы на партале https://www.nv-online.info.

„Народная Воля +“