Беларусы Беластока правялі аўтароварны прабег салідарнасці

Беларусы Беластока правялі аўта і роварны прабег у падтрымку зняволеных палякаў Беларусі, палітычных вязняў рэжыму Лукашэнкі, а таксама людзей, якія выступаюць за перамены.





Удзельнікі мерапрыемства праехалі на аўтамабілях і роварах з бел-чырвона-белымі сцягамі ды партрэтамі палітвязняў па вуліцах горада.

„Беларускае Радыё Рацыя“