Навіны беларускага замежжа

11.01.2022
Лекар-эмігрант: «Я веру ў непазбежнасць пераменаў. Нягледзячы на ўсё, што адбываецца, няма руху назад»

Сузаснавальнік незалежнага прафсаюза медыкаў — пра прычыны свайго ад'езду з Беларусі і пра будучыню краіны.

11.01.2022
Былы сілавік: «Не бачыў чалавека, які б сказаў: шкадую, што звольніўся з міліцыі»

Капітан Ягор Емяльянаў звольніўся з Наваполацкага аддзела Дэпартамента аховы МУС адным з першых — 11 жніўня 2020 года.

10.01.2022
"Бярозавы сок"

Выконвае Жанна Слядзеўская (Малта, Латгалія).

09.01.2022
У Мінесоце адзначылі Каляды з зоркай, казой і лявоніхай

Арганізатарамі выступілі дыяспара беларусаў у Мінесоце і аб’яднанне «ГосьЦі».

06.01.2022
Сваякі загінулага Дзмітрыя Усхопава з’ехалі з Беларусі

Пра гэта распавёў Андрэй Стрыжак. Хто менавіта пакінуў Беларусь, не паведамляецца.

03.01.2022
Беларусы Таронта віншуюць з Калядамі і Новым годам

Беларускі музычны калектыў з Таронта «Яваровы людзі» даслаў свае віншаванні з Калядамі і Новым годам і пажаданні ўсяго самага найлепшага.

03.01.2022
Старшыня Рады БНР — беларусам: «Не здавайцеся, ня трацьце веры і надзеі»

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла зьвярнулася з навагоднім прывітаньнем.

30.12.2021
«Шлях»: вандроўка ў часе ад «Нашай нівы» Купалы да нашых дзён

На Каляды «на экранах» ютуба з’явілася пясочная анімацыя «Шлях».

29.12.2021
Беларусы Батумі распавялі пра свае вынікі года

«Мы жывем у рэжыме чакання».

24.12.2021
Дзе будуць сустракаць Новы год Кузнечыкі?

11 верасня 2020 года бацька і сын Віталь і Уладзіслаў Кузнечыкі схаваліся на тэрыторыі амбасады Швецыі ў Мінску, просячы палітычнага прытулку, і з таго часу не пакідаюць межы дыппрадстаўніцтва.

24.12.2021
Альгерд Бахарэвіч: Мы апынуліся ў сітуацыі, калі шмат літаратараў эмігравала

Альгерд Бахарэвіч у бліжэйшы час не бачыць для сябе магчымасці развіцця ў творчым плане ў цяперашняй Беларусі.

23.12.2021
Ці можна забараніць Святога Міколу?

Выходзіць калядная казка паводле беларускіх падзей.

16.12.2021
У Львове адкрылася выстава аб актывістках з Беларусі

З 13 снежня ў Львове на Плошчы Рынак каля Львоўскай Ратушы пачала дзейнічаць выстава «#Справа #ЯеСправа», на якой прадстаўлены партрэты актывістак з Беларусі і Украіны.

15.12.2021
Новая калядная кніга — «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі»

Наталка Харытанюк паведаміла цудоўную навіну – пабачыла свет калядная кніга, якая заканчваецца старой метафарай, «якой заканчваліся ў гісторыі таталітарныя рэжымы: зло знішчае само сябе».


Вынікі пошуку 1 - 16 з 3362
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 3 4 5 | Наступная | Апошняя