Сваякі загінулага Дзмітрыя Усхопава з’ехалі з Беларусі

Сваякі Дзмітрыя Усхопава, які загінуў пасля затрымання сілавікамі ў Рэчыцы, пакінулі Беларусь.


ushopau_maci_pahavanne.png

Маці Дзмітрыя Усхопава з яго партрэтам падчас пахавання


Пра гэта распавёў Андрэй Стрыжак. Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынятае з-за сітуацыі вакол яго Дзмітрыя. Зрэшты, хто менавіта пакінуў Беларусь, не паведамляецца.

Нагадаем, Дзмітрыя Усхопава міліцыянты затрымалі ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня. Праз некалькі гадзін ён памёр у бальніцы. Сваякі Дзмітрыя паведамлялі, што на целе памерлага былі сінякі, а на яго галаве — круглая рана.

Маці Дзмітрыя падчас яго пахавання выйшла з падʼезду са здымкам сына і распавяла прысутным, што яе сына забілі і што ёй ужо нічога не страшна, бо забралі самае дарагое — то чаго баяцца? Маці сказала, што Дзмітрыя забіў рэжым, і ў яе ўсё акамянела ўнутры.

3 студзеня Следчы камітэт заявіў, што ў крыві Дзмітрыя Усхопава знайшлі 4,3 праміле алкаголю. А пры затрыманні міліцыянты, па сцвярджэнні ведамства, выявілі ў яго пакецік марыхуаны. У тэлефоне Дзмітрыя нібыта была знойдзеная перапіска з інтэрнэт-крамай «па продажы наркотыкаў».

4 студзеня стала вядома пра затрыманне сяброў загінулага. МУС Беларусі заявіў, што падчас вобшуку ў іх знойдзена каля кілаграму марыхуаны.

novychas.info