Навіны беларускага замежжа

09.07.2019
Галіна Туміловіч: “Ад’езд – самае цяжкае і неадназначнае рашэнне ў жыцці”

Як, адпрацаваўшы 17 гадоў у сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі, можна з’ехаць у Канаду, каб выкладаць англамоўным студэнтам французскую? Чым канадскія студэнты адрозніваюцца ад беларускіх? Які статус у канадскім грамадстве мае выкладчык? Пра ўсё гэта – на прыкладзе гісторыі Галіны Туміловіч.

08.07.2019
Ралі “Шаўковы шлях-2019” – каманда з Мінска ў Іркуцку!

10-дзённая гонка “Шаўковы шлях-2019” стартавала 6 ліпеня а 18-й гадзіне са сквера Кірава ў Іркуцку, пасля ўрачыстага праезду па плошчы.

05.07.2019
4 ліпеня Мэдаль да стагодзьдзя БНР уручалі ў Маскве

Узнагароду атрымаў доктар Аляксей Каўка, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст, выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня маскоўскага Таварыства беларускае культуры імя Францішка Скарыны.

01.07.2019
Беларускія карані акадэміка Антона Наумаўца

Антон Наумавец – наш суайчыннік, які жыве ў Кіеве, вучоны з сусветным імем у галіне эксперыментальнай фізікі паверхні, фізічнай, нана- і малекулярнай электронікі, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАН Украіны, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны...

01.07.2019
На Купалле ў беларусаў Клайпеды

23 чэрвеня на запрашэнне беларускага таварыства «Крыніца» ў Клайпедзе пабывалі даўгаўпілчане, сябры беларускага таварыства «Уздым».

01.07.2019
Затапіла беларускія вёскі ў Сыбіры: «Са старых людзей ніхто такога ня памятае»

Ад пачатку мінулага тыдня паселішчы ў Іркуцкай вобласьці Расеі пачалі сыходзіць пад ваду — праз надзвычайныя залевы рэзка падняўся ўзровень рэкаў. Ужо налічылі сем загінулых і прынамсі 600 пацярпелых.

28.06.2019
Гармонія каляровай паэзіі Юрася Шамецькі

23 чэрвеня ў культурным жыцці беларускамоўнай Атавы (Канада) адбылася значная падзея – імпрэза з нагоды выхаду ў свет новага зборніка вершаў Юрася Шамецькі «Непрадказальнае».

25.06.2019
Зьміцер Вайцюшкевіч узнагароджаны Мэдалём да 100-годзьдзя БНР

22 чэрвеня ў Лёндане быў уручаны Мэдаль да стагодзьдзя БНР выбітнаму сьпеваку Зьмітру Вайцюшкевічу, які быў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу па папулярызацыі беларушчыны.

25.06.2019
Што яднае Беларусь з Турцыяй?

У мінулым годзе ў Беларусі адбылася адметная культурная падзея. У перакладзе на беларускую мову была выдадзеная вядомая ў цэлым сьвеце кніга «Стамбул» нобелеўскага ляўрэата, знакамітага сучаснага турэцкага пісьменьніка Архана Памука.

24.06.2019
Купалле на Іркуце

Адзначэнне Купалля для іркуцянаў ужо зрабілася традыцыяй. Свята ладзіць Іркуцкая гарадская грамадская арганізацыя “Беларускі клуб Крывічы”.

24.06.2019
У Нью-Ёрку прайшоў футбольны турнір Prаkаpenkа Cup памяці беларускага футбаліста

Арганізатарам спаборніцтваў, якія плянуюцца як штогадовыя, стаў Зьміцер Пракапенка, сын аднаго з найлепшых футбалістаў Беларусі 1980-х гадоў Аляксандра Пракапенкі.

24.06.2019
Святкаванне Купалля: заакіянская версія

Быць беларусам — у першую чаргу значыць атаясамліваць сябе з беларускім народам і мець далучанасць да ягоных культурных традыцый, незалежна ад этнічнага паходжання, грамадзянства або месца жыхарства. Гэты пастулат у чарговы раз падцвердзілі шматлікія ўдзельнікі святкавання Купалля, якое адбылося ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў штаце Нью-Ёрк.

21.06.2019
Вашынгтонскі аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання звярнуўся да амбасадаў Еўрасаюзу

Вашынгтонскі аддзел Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), найстарэйшай і найбуйнейшай беларускай арганізацыі ў Злучаных Штатах, звярнуўся да амбасадаў Еўрасаюзу ў Вашынгтоне напярэдадні Другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць ў Менску з 21 па 30 чэрвеня.

19.06.2019
У Беларусь прыехалі нашчадкі Сапегаў

Марыя Сапега і Марыніка Варашыльска-Сапега ў выходныя шпацыравалі па Мінску. Пані Марыніка прыехала з Варшавы, а пані Марыя — аж з Кеніі.


Вынікі пошуку 49 - 64 з 4441
Пачатак | Папярэдняя | 2 3 4 5 6 | Наступная | Апошняя