8 траўня ў Мінску на 69 годзе жыцця пайшоў у лепшы свет Анатоль Кірвель, пісьменнік, эсэіст, сябра Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Пахаванне адбылося 12 траўня на могілках в. Тарасава, што пад Мінскам.
За тыя 90 год, што прайшлі ад абвяшчэння ў Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, мала якія будынкі таго часу ацалелі праз вайну ды савецкі вандалізм. Ды і за апошнія дзесяць год праз нібыта рэканструкцыю і ўпарадкаванне цэнтру сталіцы было знішчана шмат помнікаў. Дзіва, але тое знішчэнне не датыкнулася большасці будынкаў, якія маюць дачыненне да гісторыі БНР.
Напярэдадні 25 сакавіка “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” зрабіла падарунак аматарам гісторыі, усім чытачам, якія паважаюць і цэняць нашу гісторыю, – два друкаваныя выданні, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сёння ўвечары ў Горадні выступалі мінчукі. Спачатку прадставіў сваю кнігу “Фрашкі да пляшкі” Севярын Квяткоўскі, ён прачытаў свае тэксты. Як вядома, кніга была адзначана прэміяй “Залатая літара–2008”. Зміцер Бартосік прывёз уласную кружэлку “Гандураскі серыял” і гітару, пад якую выканаў свае песні. Сустрэча адбылася ў памяшканні Таварыства беларускай школы. На яе сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек.
Карэспандэнт: “Севярын, новы горад, новае памяшканне, новыя твары. Што табе стварае настрой выступаць у Горадні, ці падабаецца тут бываць”.