Польшча

26.10.2015
Месца пахавання Кастуся Кіслага (1898-1980)

Кастусь Кіслы (на фота) (1898, Калішскай губ. – 1980, Беласток), праваслаўны свецкі і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, рэлігійны музыколаг і кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хароў. Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і.

З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі эвакуіраваўся ў г. Марыупаль, дзе паступіў у мясцовую настаўніцкую семінарыю. У 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе арганізаваў царкоўны хор пры Праабражэнскім саборы і адначасова стварыў свецкі хор.

26.10.2015
Месца пахавання Мікалая Чарнецкага (1899-1944)

Мікалай Чарнецкі (на фота) (22 траўня 1899, в. Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) – 19 студзеня 1944, Беласточчына) – беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч. Паходзіў з сялянскай сям’і.

З 1919 актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гародні, сябра БПСР. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я. З 1921 жыў у Празе, удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху.

26.10.2015
Сімвалічнае месца пахавання Вячаслава Багдановіча (1878-1939?)

Вячаслаў Багдановіч (на фота) (1878, Дзісна – 1939?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. З 1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 1907 інспектар Менскай, з восені 1907 Віленскай духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі.

У верасні 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. У кастрычніку 1922 арыштаваны польскімі ўладамі і вывезены ў Кракаў.

26.10.2015
Праваслаўныя могілкі Усіх Святых у Беластоку

Пасля закрыцця ў 1887 годзе могілак у цэнтры Беластока, якія знаходзіліся каля царквы св. Марыі Магдалены, яны былі перанесены на ўскраек сучаснага горада ў раён Выгода. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках хавалі вайскоўцаў, а тэрыторыя была пашырана да сучасных памераў. Некропаль унесены ў рэестр помнікаў Падляшскага ваяводства. На Выгодзе пахаваныя беларускія нацыянальныя дзеячы: Вячаслаў Багдановіч, Мікалай Чарнецкі, Канстанцін Кіслы, Юрый Геніюш, Мікалай Гайдук, Віктар Рудчык.  

20.01.2015
Магіла Антона Адынца. Варшава

Сябры "Беларускай Нацыянальнай Памяці" адшукалі пахаванне сябра Таварыства філарэтаў, паэта і перакладчыка Антона Адынца на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, дзе запалілі знічы і ўсклалі кветкі.

13.08.2013
Магіла Міхала Федароўскага на Павонзкіх могілках

Сябры “Беларускай нацыянальнай памяці" адшукалі магілу Міхала Федароўскага. Этнограф, даследчык беларускай культуры пахаваны ў Варшаве на Павонзкіх могілках.

Раней было вядома, што навуковец пахаваны на гэтых могілках, але дзе дакладна, заставалася таямніцай, зазначыў старшыня грамадскай арганізацыі «Беларуская Нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец:

13.08.2013
Магіла Цімафея Хведашчэні

Магілу атамана “Зялёнага дуба” Цімафея Хведашчэні знайшлі сябры “Беларускай нацыянальнай памяці" на Паўночных могілках польскай сталіцы.

Нейкі час Хведашчэня ваяваў з бальшавікамі ў Беларусі пад камандаваннем Булак-Балаховіча. Пасля паразы Слуцкага паўстання 1920 года ён падаўся ў беларускую партызанскую арганізацыю “Зялёны дуб”, дзе стаў атаманам. Пазней ён перабраўся ў Польшчу, і адтуль рабіў узброеныя вылазкі ў Беларусь, занятую бальшавікамі.

27.08.2012
Магіла Івана Луцкевіча

Магіла Івана Луцкевіча. Закапанэ (Польшча)

27.08.2012
Магіла Алеся Гаруна

Магіла Алеся Гаруна. Кракаў (Польшча), Ракавіцкія могілкі. Надпіс на помніку: “І Беларусь-Маці долю агледзіць, / Устане, як Лазар, з руін забыцьця…” і аналагічны па-польску.