Вячаслаў Багдановіч (на фота) (1878, Дзісна – 1939?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. З 1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 1907 інспектар Менскай, з восені 1907 Віленскай духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі.
У верасні 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. У кастрычніку 1922 арыштаваны польскімі ўладамі і вывезены ў Кракаў.
У канцы 1922 Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні. У 1920-30-х сябра Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК.
Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб’яднання. У 1939 арыштаваны дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заключаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі лагер. У верасні 1939 арыштаваны органамі НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца.
Па прыватных сведчаннях, расстраляны НКВД у Вілейскай турме пасля арышту.