Месца пахавання Кастуся Кіслага (1898-1980)

Кастусь Кіслы (на фота) (1898, Калішскай губ. – 1980, Беласток), праваслаўны свецкі і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, рэлігійны музыколаг і кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хароў. Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і.

З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі эвакуіраваўся ў г. Марыупаль, дзе паступіў у мясцовую настаўніцкую семінарыю. У 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе арганізаваў царкоўны хор пры Праабражэнскім саборы і адначасова стварыў свецкі хор.

У 1933 г. пераехаў у Беласток. Арганізаваў школьны царкоўны хор пры саборы св. Мікалая, а таксама свецкі хор пры Таварыстве беларускай школы. У 2-й палове 1930-х гадоў на іх аснове быў створаны агульны хор. Нягледзячы на перашкоды з боку дзяржаўна-адміністрацыйных улад, ён шырока ўводзіў у рэпертуар беларускія песні і арганізаваў некалькі публічных канцэртаў.

З прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі быў арыштаваны органамі бяспекі. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры.

У ліпені 1941 г. вярнуўся ў Беласток. Уключыўся ў беларускую культурна-асветную справу. Наладзіў кантакты з Беларускім камітэтам у Беластоку і аднавіў свой колішні хор. З 1942 г. выступаў з публічнымі канцэртамі.

З чэрвеня 1944 г. – у эміграцыі. Шырока папулярызаваў беларускую песню ў Заходняй Еўропе. З ансамблем выступаў у Бруселі, Лондане, Парыжы, Кёльне і Боне.

З траўня 1956 г. – у ЗША. Жыў у г. Кліўлендзе, дзе браў удзел у беларускім культурна-грамадскім жыцці. Цяжка хварэў. Вярнуўся ў Беласток, дзе 08.01.1980 памёр.

"Беларускае Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение