Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (18 сакавіка 2021)

*|MC:SUBJECT|*

Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

18 сакавіка 2021
Макар Краўцоў (Касцевіч)
Скраў мільёны марак, выклікаў Луцкевіча на дуэль, напісаў «Ваяцкі марш»
 

Зборнік «Макар Краўцоў (Касцевіч)» пад рэдакцыяй Лявона Юрэвіча з серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» – самае поўнае апісанне не толькі жыццёвага шляху аўтара гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Раман Абрамчук чытае Максіма Гарэцкага

Раман Абрамчук

Музыка Раман Абрамчук быў схоплены падчас ланцуга салідарнасці ў сябе на раёне ў кастрычніку 2020 года, пасля чаго вечар і ноч для яго ператварыліся ў пекла. Пазней быў асуджаны на 10 дзён арышту.

Флэшмоб: 1000 выцінаных анёлаў для Беларусі

Выцінанка

Як далучыцца да флэшмобу #1000анёлаўБЧБ , зладжанага Вольгай Palunisa з дапамогай фэйсбуку? Па спасылцы падрабязныя інструкцыі – далучайцеся! Белы анёл на чырвоным, альбо чырвоны на белым.

Ганна Крупская: „Суніцы для Багдановіча“

Суніцы

Музыка Альберта Белуся, словы Станіслава Валодзькі. Выконвае Ганна Крупская (Рыга), акампаніруе Юры Каспер (Рыга).

Калесьнікава стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава

Жаночую прэмію за адвагу ўручае Дзярждэпартамэнт ЗША. Калеснікаву вінавацяць у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраванні ім».

Абвешчаны поўны спіс прэміі Арсенневай

Лагатып прэміі Арсенневай

У поўны спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 17 кніг 2020 году на беларускай мове, прадстаўленых васьмю беларускімі, адным украінскім і адным чэшскім выдавецтвам.

«Першая скрыпка пратэстаў» цяпер гучыць у Стамбуле

Таццяна Грыневіч-Матафонава
Скрыпку Тацяны Грыневіч-Матафонавай можна было пачуць падчас вулічных выступаў артыстаў філярмоніі, на канцэртах салідарнасьці, пад Чырвоным касьцёлам, у плыні маршаў, на жаночых акцыях і на дваровых сустрэчах...

„Усё, што адбываецца ў Беларусі, – разрыў сумлення“

Людзі на фотавыставе

У цэнтры Беластоку пры помніку маршалка Пілсудскага да 31 сакавіка працуе выстава пад адкрытым небам “Беларусь абуджаная”.

Поўны спіс прэміі
Анемпадыстава

Лагатып прэміі Анемпадыстава

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дызайнеры, якія стварылі вокладку для папяровай беларускай кнігі, выдадзенай у 2020 годзе. Сёлета на прэміі прадстаўлены 10 беларускіх, 1 украінскае і 1 польскае выдавецтва.

Салідарнасць з Беларуссю ў Польшчы, ЗША, Нямеччыне, Нарвегіі...

Акцыя пратэсту
Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*