1000 выцінаных бчб-анёлаў для Беларусі сабралі 23 краіны за 4 месяцы і 14 дзён

Як далучыцца да флэшмобу #1000анёлаўБЧБ, зладжанага Вольгай Palunisa з дапамогай фэйсбуку? Яна дае падрабязныя інструкцыі – далучайцеся!

„Белы анёл на чырвоным, альбо чырвоны на белым. Выразаеце. Фота дасылаеце мне ў прыват. Я дадаю яму нумар і змяшчаю ў альбом “1000 анёлаў БЧБ” з пазнакай Вас. Збіраем 1000. А як пераможам зладзім выставу ўсіх анёлаў!!! Альбом з ужо сабранымі анёламі З Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны, Англіі, Чэхіі, Расеі, Бразіліі, Францыі, Нямеччыны, Швецыі (краіны буду дапісваць)

Як узнік флэшмоб? Спантанна. Калі я ўбачыла відэа, як калона пратэстоўцаў на Партызанскім праспекце развярнулася ў адно імгненне і пайшла ў адваротны бок! Я проста адчула над усімі тымі людзьмі анёла, які кіруе, ахоўвае, дапамагае!

Што такое гэты флэшмоб? Гэта салідарнасць, падтрымка, выказванне сваёй волі! Гэта пратэст супраць гвалту! Гэта вера ў перамогу Святла!!!

Альбом створаны для ўсіх, хто хоча выказаць сваю салідрнасць з пратэстуючымі беларусамі супраць гвалту ў нашай краіне. Гэта не мастацкі праект. Гэта спантанная мая ініцыятыва, якую падхапілі людзі з усіх краёў свету! Я дадаю ў яго ўсіх дасланых мне анёлаў! Пазначайце, калі ласка, анёл прыдуманы ўласна Вамі, ці выява знойдзеная на прасторах інтэрнэту.

Відэазварот тут https://fb.watch/1vUMMfQs1E/ АНЁЛ НАД БЕЛАРУССЮ!

А памятаеце песню “Японскі жураўлік”? Там дзяўчынка тысячу жураўлікаў складвала, каб перамагчы! Тысячу чырвоных анёлкаў будзе! Я пачынаю! #1000анёлаўБЧБ“

Паводле facebook.com/volga.baburyna