Dakumenty

13.03.2020
1993: Праходзіць першы з’езд беларусаў свету

8–10 ліпеня 1993 года ў Мінску збіраюцца амаль паўтысячы гасцей з 22 краін свету, некаторыя з якіх не былі на Радзіме амаль паўстагоддзя. Першы з’езд беларусаў свету яднае беларусаў, якія жывуць на розных баках планеты, а яго дэлегаты заклікаюць «адбудоўваць агульны Беларускі Дом».