Аб дзейнасці МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
ў перыяд ад Трэцяга да Пятага з’езду
2005–2009 гг.
На Чацвёртым з’ездзе беларусаў свету была прынятая Праграма “Беларусы замежжа” У адпаведнасці з праграмай Малая рада распрацоўвала і зацвярджала гадавыя планы дзейнасці Згуртавання.
Праграма ставіла перад “Бацькаўшчынай” задачы для выканання ў наступных кірунках:
- захаванне дзейнасці Беларускага дома на базе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”;
- прававы;
- арганізацыйны;
- культура;
- навука і адукацыя;
- гуманітарная дзейнасць;
- інфармацыйная дзейнасць;
- выданне кніг.
У адпаведнасці з гэтымі асноўнымі кірункамі і пабудаваны справаздачны даклад.
У другой палове 2005 г. і увесь 2006 г. асноўным накірункам дзейнасці “Бацькаўшчыны” была праца па захаванні Беларускага дому – міжнароднага цэнтра Беларускай дыяспары, створанага агульнымі намаганнямі беларусаў з Беларусі і замежжа.
Нагадаем, што Беларускі дом ствараўся на базе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і гэтая ідэя актыўна падтрымлівалася Урадам Беларусі. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 184 ад 2.04.1992г., рашэннем Мінгарвыканкама “Бацькаўшчыне” быў перададзены будынак па адрасу: вул. Рэвалюцыйная, 15, тэрмінам на 25 год (да 2018 г.) пад стварэнне Беларускага дому, які ўключае ў сябе:
- інфармацыйны цэнтр (збор і апрацоўка інфармацыі ад беларускіх суполак, выпуск бюлетэня “Беларусы ў свеце” );
- архіў і бібліятэка беларускай дыяспары, якія працягваюць папаўняцца, і на базе якіх зараз ствараецца электронная бібліятэка беларускай эміграцыі;
- культурна-асветны цэнтр, які працуе ў тым ліку над правядзеннем канферэнцый, семінараў, выданнем кніг па беларускай эміграцыі, дапамозе беларускім асяродкам за мяжой у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў;
- музей беларускай дыяспары (ствараўся разам з культурна-асветніцкім цэнтрам імя Скарыны).
Увесну 2006 г. востра паўстала пытанне аб вызваленні Згуртаваннем займаемых плошчаў у сувязі з правядзеннем рэканструкцыі будынку. Прычым балансаўтрымальнік памяшкання патрабаваў разам з высяленнем скасаваць дамову арэнды, ставіла пад пагрозу існаванне як Беларускага дома, так і самой “Бацькаўшчыны”.
Ведаючы, што ў будынку мяркуецца капітальны рамонт, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” пачынаючы ўжо з лістапада 2005 г. (за год да пачатку рамонту) пачала прыкладаць максімум намаганняў дзеля выратавання і захавання Беларускага дому, звяртаючыся да ўладаў горада, Удару, Адміністрацыі прэзідэнта і да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Вось пералік перапіскі:
Каму накіроўваўся ліст | Калі | Які атрыманы адказ | ||
1. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Аказаць спрыянне: 1. У прадстаўленні памяшкання для Беларускага дому на час рамонту. 2. У вяртанні Беларускага дому ў будынак па адрасу Рэвалюцыйная 15 па заканчэнні рамонту. |
28.11.2005 № 96-3 |
|
|
2. |
Дырэктару УП “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці”, Коцікаву С.С.
|
19.12.2005 № 103-3 | Прапанавана ўдзельнічаць у аўкцыёне, альбо прагледзіць памяшканні знятыя з аўкцыёну з-за незапатрабаванасці. | |
3. |
Першаму намесніку главы адміністрацыі цэнтральнага р-на г. Мінска
Паведамленне пра згоду “Бацькаўшчыны” ўзяць у арэнду прапануемае памяшканне |
19.12.2005 № 104-3 | Без адказу | |
4. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Просьба: 1. Захаваць Беларускі дом па адрасу вул. Рэвалюцыйная, 15. 2. Аказаць спрыянне ў часовай арэндзе памяшкання пад размяшчэнне Беларускага дому на час рамонту займаемага будынку. 3. Даць даручэнне прадугледзіць пры распрацоўцы праектна-сметнай дакументацыі размяшчэнне Беларускага дому ў будынку № 15 па вул. Рэвалюцыйнай. |
2.02.2006, № 3-3 |
1. Па пытанні іншага памяшкання звяртацца ў КУП “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці”.
2. Пытанне аб размяшчэнні МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” па вул. Рэвалюцыйная, 15, будзе разглядацца па заканчэнні капітальнага рамонту 3. Інфармацыя для беларускіх суполак: “на перыяд капітальнага рамонту “Бацькаўшчыне” будзе прадстаўлена іншае памяшканне”. |
|
5. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
Просьба паведаміць: 1. Тэрміны пачатку і заканчэння рамонту. 2. Якім чынам улічана размяшчэнне Беларускага дому ў праектна-сметнай дакументацыі. |
10.05.2006, № 29-3 |
1. Пытанне размяшчэння Беларускага дому разглядаецца зацікаўленымі службамі Мінгарвыканкама
2. Свабодных памяшканняў для размяшчэння МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” няма (адначасна ўсім суседзям “Бацькаўшчыны” такія памяшканні былі прадстаўлены) |
|
6. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
1. Прадставіць МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў арэнду на час рамонту памяшканне. 2. Паведаміць, на якой стадыі знаходзіцца пытанне па размяшчэнні Беларускага дому ў будынку па адрасу: Рэвалюцыйная, 15, пасля заканчэння рамонту. |
10.05.2006 № 30-3 |
1. Пытанне аб памяшканні на Рэвалюцыйнай, 15, будзе разглядацца па заканчэнні капітальнага рамонту.
2. Для размяшчэння арганізацыі агледзець памяшканні, знятыя з аўкцыёну. 3. Просьба праінфармаваць дыяспару. |
|
7. |
Дырэктару УП “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці”, Коцікаву С.С.
1. Просьба прадставіць памяшканне для размяшчэння Беларускага дому на час правядзення рамонту. |
14.05.2006 № 32- | Адміністрацыя прэзідэнта дала даручэнне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, які ў сваю чаргу даў даручэнне Мінгарвыканкаму. Мінгарвыканкам прапанаваў да разгляду “Бацькаўшчыне” памяшканне ў разбураным кафэ на ўскрайку Мінска і падвал без вокнаў у жылым доме | |
8. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Просьба аказаць спрыянне: 1. У часовай арэндзе памяшкання пад размяшчэнне Беларускага дому на час рамонту будынку па Рэвалюцыйнай. 2. Даць даручэнне прадугледзіць пры распрацоўцы праектна-сметнай дакументацыі размяшчэнне Беларускага дому ў будынку № 15 па вул. Рэвалюцыйнай. |
18.05.2006 № 33-3 | Адміністрацыя прэзідэнта дала даручэнне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, які ў сваю чаргу даў даручэнне Мінгарвыканкаму. Мінгарвыканкам прапанаваў да разгляду “Бацькаўшчыне” памяшканне ў разбураным кафэ на ўскрайку Мінска і падвал без вокнаў у жылым доме. | |
9. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Просьба аказаць спрыянне: 1. У часовай арэндзе памяшкання пад размяшчэнне Беларускага дому на час рамонту будынку па Рэвалюцыйнай. 2. Даць даручэнне прадугледзіць пры распрацоўцы праектна-сметнай дакументацыі размяшчэнне Беларускага дому ў будынку № 15 па вул. Рэвалюцыйнай. |
18.05.2006 № 34-3 | ||
10. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
1. Занепакоенасць у затрымцы з адказам. 2. Дадаюцца хадайніцтвы ад арганізацый беларускай дыяспары. |
23.05.2006 № 35-3 |
1. Пытанне аб памяшканні на Рэвалюцыйнай, 15, будзе разглядацца па заканчэнні капітальнага рамонту.
2. Для размяшчэння арганізацыі агледзець памяшканні, знятыя з аўкцыёну. 3. Просьба праінфармаваць дыяспару |
|
11. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары, у якіх выкладзена просьба: 1. Захаваць Беларускі дом. 2. Прадставіць “Бацькаўшчыне” памяшканне на час рамонту. 3. Пакінуць у дзеянні дамову арэнды паміж “Бацькаўшчынай” і КУП “Мінская Спадчына |
25.05.2006 № 36-3 | Без адказу | |
12. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
25.05.2006 № 37-3 | Без адказу | |
13. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
25.05.2006 № 38-3 | Без адказу | |
14. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
26.05.2006 № 39-3 | Без адказу | |
15. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
26.05.2006 № 40-3 | Без адказу | |
16. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
26.05.2006 № 41-3 | Без адказу | |
17. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
29.05.2006 № 42-3 | Без адказу | |
18. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
29.05.2006 № 43-3 | Без адказу | |
19. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
29.05.2006 № 44-3
|
Без адказу
|
|
20. |
Міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мартынаву С.М.
Просьба аказаць спрыянне ў прадстаўленні памяшкання Беларускаму дому |
28.05.2006 № 45-3 | Без адказу | |
21. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
30.05.2006 № 46-3
|
Без адказу
|
|
22. | Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я. Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары | 30.05.2006 № 47 |
Без адказу
|
|
23. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
30.05.2006 № 48-3
|
Без адказу
|
|
24. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. Прадставіць час для пошуку памяшкання. 2. Паведаміць, якім чынам у праектна-сметнай дакументацыі ўлічана размяшчэнне Беларускага дому. 3. Прапанова разгледзіць праект дадатковага пагаднення да дамовы арэнды |
30.05.2006 № 49-3 |
Няма падстаў для змены дагавора арэнды ў сувязі з рэканструкцыяй будынку па адрасу вул. Рэвалюцыйная, 15.
Просьба вызваліць займаемае памяшканне. |
|
25. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
31.05.2006 № 51-3 | Без адказу | |
26. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
31.05.2006 № 52-3 | Без адказу | |
27. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
31.05.2006 № 53-3 | Без адказу | |
28. | Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я | 01.06.2006 № 56-3 | Прыём у намесніка мэра Ціцянкова М.С., рэкамендацыя самім шукаць памяшканне, абяцанне спрыяння ў арэндзе знойдзенага памяшкання | |
29. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
05.06.2006 № 59-3 | Без адказу | |
30. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
05.06.2006 № 60-3 | Без адказу | |
31. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
05.06.2006 № 61-3 | Без адказу | |
32. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
06.06.2006 № 62-3 | Без адказу | |
33. | Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С. Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. | 06.06.2006 № 63-3 | Без адказу | |
34. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
06.06.2006 № 64-3 | Без адказу | |
35. |
Міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мартынаву С.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
06.06.2006 № 66-3 | Без адказу | |
36. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
07.06.2006 № 67-3 | Без адказу | |
37. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
07.06.2006 № 68-3 | Без адказу | |
38. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
07.06.2006 № 69-3 | Без адказу | |
39. |
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь,
Лукашэнку А.Г. Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
07.06.2006 № 71-3 | Без адказу | |
40. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары |
07.06.2006 № 72-3 | Без адказу | |
41. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
08.06.2006 № 73-3 | Без адказу | |
42. |
Прэм’ер міністру Рэспублікі Беларусь Сідорскаму С.С.
Суправаджэнне да хадайніцтваў дыяспары. |
08.06.2006 № 74-3 | Без адказу | |
43. |
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь,
Лукашэнку А.Г. Хадайніцтва ад інтэлігенцыі |
08.06.2006 | Без адказу | |
44. |
Дырэктару УП “Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці”, Коцікаву С.С.
1. Паведамленне пра тое, што прапанаваныя памяшканні не падыходзіць для размяшчэння Беларускага дому. 2. Просьба прадставіць прымальнае памяшканне. |
15.06.2006 № 76-3
|
Прапанова разгледзіць яшчэ памяшканні на ўскрайку горада
|
|
45. |
Старшыні Мінгарвыканкама, Паўлаву М.Я.
1. Паведамленне пра тое, што прапанаваныя памяшканні не падыходзяць для размяшчэння Беларускага дому. 2. Просьба прадставіць прымальнае памяшканне. 3. Паведаміць, ці ўлічана ў праектна-сметнай дакументацыі размяшчэнне Беларускага дому. |
21.06.2006 № 77-3 | ||
46. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканне па адрасу: пл. Свабоды,2 |
26.06.2006 № 83-3
|
Адмова ў арэндзе памяшкання, па якое звярнулася “Бацькаўшчына”. Памяшканне прададзена з аўкцыёну.
|
|
47. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканне па адрасу: вул. Судмаліса, 22. |
29.06.2006 № 84-3 | Прапанова УП “Цэнтр нерухомасці” разгледзіць зварот па арэндзе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” знятага з аўкцыёну памяшкання па адрасу: вул. Судмаліса, 22, ва ўстаноўленым парадку і ўнесці свае прапановы | |
48. |
Начальніку УП “УДМБіД” Мінгарвыканкама Мяцеліцы Г.М.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканне па адрасу вул. Судмаліса, 2 |
06.07.2006 № 85-3 |
Адмова ў арэндзе памяшкання па адрасу: Судмаліса, 22.
Просьба прадставіць дадатковыя дакументы. |
|
49. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
Просьба адказаць на папярэдні ліст |
13.07.2006 № 88-3 | Без адказу | |
50. | Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М. (паўтор) | 13.07.2006 № 89-3 | Пытанне на кантролі | |
51. | Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Лукашэнку А.Г. (паўтор) | 13.07.2006 № 90-3 | Без адказу | |
52. | Міністру замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мартынаву С.М. (паўтор) | 13.07.2006 № 91-3 | Без адказу | |
53. |
Начальніку УП “УДМБіД” Мінгарвыканкама Мяцеліцы Г.М.
1. Просьба паскорыць адказ на папярэдні зварот. 2. Даем згоду на ўдзел у капітальным рамонце будынка. |
19.07.2006 № 92-3 | Без адказу | |
54. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
Просьба прыспешыць вырашэнне пытання з прадстаўленнем у арэнду памяшкання па адрасу: вул. Судмаліса, 22, у сувязі з плануемым пачаткам капітальнага рамонту па Рэвалюцыйнай, 15. |
19.07.2006 № 93-3 | Прадставіць разам з балансатрымальнікам памяшкання па Судмаліса, 22, сумесную заяву на арэнду гэтага памяшкання | |
55. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. Просьба адказаць на папярэднія лісты. 2. Просьба падпісаць дадатковае пагадненне да дамовы арэнды. |
25.07.2006 № 97-3 |
Просьба вызваліць памяшканне, здаць памяшканне па акту здачы–прыёму.
Знаходжанне “Бацькаўшчыны” пасля рамонту ў займаемых памяшканнях па адрасу вул. Рэвалюцыйная, 15, не ўваходзіць у кампетэнцыю КУП “Мінская Спадчына” |
|
56. |
Намесніку главы ўраду Рэспублікі Беларусь, Касінцу А.М.
Просьба даць даручэнне Мінгарвыканкаму аб тэрміновым прадстаўленні “Бацькаўшчыне” памяшкання пад Беларускі дом у сувязі з капітальным рамонтам памяшкання па Рэвалюцыйнай 15. |
26.07.2006 № 99-3 | Дадзена яшчэ адно даручэнне Мінгарвыканкаму | |
57. |
Кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Нявыгласу Г.М.
Просьба вырашыць пытанне з прадстаўленнем МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” памяшкання на час капітальнага рамонту. |
26.07.2006 № 100-3 | Дадзена яшчэ адно даручэнне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь | |
58. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
1. Просьба прыспешыць вырашэнне пытання з прадстаўленнем памяшкання пад адрасу вул. Судмаліса, 22. 2. Невырашэнне пытання прывядзе да спынення дзейнасці Беларускага дому. |
01.08.2006 № 102-3 | Прадставіць разам з балансатрымальнікам памяшкання па Судмаліса, 22, сумесную заяву на арэнду гэтага памяшкання | |
59. |
Дырэктару Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржмаёмасці, Такарчуку А.М.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканні па вул. Судмаліса, 22 |
01.08.2006 № 103-3 | Даручэнне УП “Цэнтр нерухомасці” ўнесці адпаведныя прапановы | |
60. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. “Бацькаўшчына” лічыць, што дамова арэнды дзейнічае да 2018 г. і няма падстаў для яе скасавання. 2. “Бацькаўшчына” выехала з займаемага памяшкання на час правядзення рэканструкцыі. |
02.08.2006 № 104-3 | Уведамленне пра тое, што КУП “Мінская Спадчына” пакідае за сабой права звярнуцца ў суд у сувязі з адмовай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” скасаваць дагавор арэнды, заключаны да 2018 г. | |
61. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Метліцкаму Н.В.
1. Інфармацыя пра адсутнасць адказу з УДМБіД наконт арэнды памяшкання па Судмаліса, 22. 2. Паведамленне, што “Бацькаўшчына” вызваліла займаемыя памяшканні. |
09.08.2006 № 111-3 | Гл. п. 58 | |
62. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Кунцевічу А.Я.
1. Просьба паспрыяць з хутчэйшым прадстаўленнем памяшкання па вул. Судмаліса, 22, у сувязі з тым, што Беларускі дом ужо вызваліў займаемыя памяшканні па Рэвалюцыйнай і ёсць пагроза прыпынення дзейнасці. |
18.08.2006 № 113-3 | Гл. п. 58 | |
63. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. 7 жніўня “Бацькаўшчына” вызваліла памяшканні, пра што падпісала акт здачы-прыёму і перадала “Спадчыне”. 2. Просьба заключыць дадатковае пагадненне да дамовы арэнды на час рэканструкцыі будынку № 15 па вул. Рэвалюцыйная, у частцы аплаты арэнды |
05.09.2006 № 119-3 |
Патрабаванне:
1.Скасаваць дамову арэнды. 2. Здаць памяшканне па акту здачы-прыёму “(Бацькаўшчына” гэта зрабіла 7.08.2006 г.) 3. КУП “Мінская Спадчына” ў выпадку адмовы звернецца ў суд. 4. КУП “Мінская Спадчына” будзе працягваць выстаўляць рахункі на аплату арэнды, камунальных плацяжоў і г.д. |
|
64. |
Намесніку главы ўраду Рэспублікі Беларусь, Касінцу А.М.
Просьба даць даручэнне адпаведным органам аб прадстаўленні “Бацькаўшчыне” памяшкання па вул. Судмаліса, 22. |
1.09.2006
№ 120-3 |
1. Дадзена адпаведнае даручэнне Мінгарвыканкаму, Мінгарвыканкам – КУП “Цэнтр нерухомасці”.
2. “Цэнтр нерухомасці” адмовіў у арэндзе памяшкання па адрасу: вул. Судмаліса, 22, у сувязі з тым, што свабодных памяшканняў у гэтым будынку ўжо няма! |
|
65. |
Начальніку УП “УДМБіД” Мінгарвыканкама Мяцеліцы Г.М.
1. У сувязі з паўторнай рэкамендацыяй Мінгарвыканкама настойлівая просьба пачаць падрыхтоўку адпаведных дакументаў на арэнду. |
09.08.2006 № 121-3 | Пытанне па арэндзе памяшкання па вул. Судмаліса, 22, знаходзіцца на стадыі разгляду і ўзгаднення | |
66. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. “Бацькаўшчына” паўторна паведамляе, што падпісала акт здачы-прыёму памяшкання 7 жніўня. 2. Паўторна накіраваны падпісаны акт у адрас КУП “Мінская Спадчына”. 3. Паўторна накіраваны праект дадатковага пагаднення аб зменах у дагаворы арэнды ў сувязі з капітальным рамонтам. |
12.09.2006 № 124-3 |
1. Падставай для спынення выстаўлення рахункаў у адрас МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляецца скасаванне дамовы арэнды.
2. КУП “Мінская Спадчына” звяртаецца ў Гаспадарчы суд. г. Мінска з іскавай заявай. |
|
67. |
Старшыні Мінгарвыканкама Паўлаву М.Я.
1. Захаваць права на размяшчэнне Беларускага дому па вул. Рэвалюцыйнай, 15, пасля рамонту. 2. Не скасоўваць дагавор арэнды. 3. Аказаць спрыянне ў прадстаўленні памяшкання на час рамонту. 4. Гатовы разгледзець варыянты пастаяннага размяшчэння ў іншым, раўназначным памяшканні. |
13.09.2006 № 126-3 | Прапанова разглядзець пад размяшчэнне Беларускага дому яшчэ некалькі памяшканняў на ўскрайку горада. | |
68. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. Просьба вярнуцца да пытання аб скасаванні дамовы арэнды пасля адказу Мінгарвыканкама на ліст № 126-3. |
13.09.2006 № 127-3 |
Патрабаванне:
1.Скасаваць дамову арэнды. 2. Здаць памяшканне па акту здачы-прыёму “(Бацькаўшчына” гэта зрабіла 7.08.2006 г.) 3. КУП “Мінская Спадчына” ў выпадку адмовы звернецца ў суд. 4. КУП “Мінская Спадчына” будзе працягваць выстаўляць рахункі на аплату арэнды, камунальных плацяжоў і г.д. |
|
69. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
1. Памяшканне па Рэвалюцыйнай, 15, было вызвалена 7 жніўня. 2. 7 жніўня быў падпісаны і перададзены КУП “Мінская Спадчына” акт здачы-прыему памяшкання. 3. У сувязі з тым, што акт быў згублены “Мінскай Спадчынай”, “Бацькаўшчына” паўторна падпісала і даслала акт. 4. Да гэтага часу акт не падпісаны КУП “Мінская Спадчына” і не перададзены “Бацькаўшчыне”. 5. Неабгрунтавана адбываецца налічэнне плацяжоў за арэнду і камунальныя паслугі. Таму: 1. Просім падпісаць акт здачы-прыему і накіраваць “Бацькаўшчыне”. 2. Спыніць выстаўленне і адклікаць неабгрунтавана выстаўленыя рахункі. 3. Зрабіць пераразлік аплаты за памяшканне да 7 жніўня. |
10.10.2006 № 133-3 |
1. Патрабаванні МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” аб тым, каб КУП “Мінская Спадчына” падпісала акт здачы-прыёму памяшкання па Рэвалюцыйнай, 15, з’яўляецца неабгрунтаваным і незаконным!!! 2. Падпісаны “Бацькаўшчынай” акт у аднабаковым парадку не з’яўляецца юрыдычна значным дакументам. 3. Іскавая заява пададзена ў суд. |
|
70. |
Намесніку старшыні Мінгарвыканкама Ціцянкову М.С.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканне па вул. Якубоўскага, 23. |
30.10.2006 № 139-3 | Без адказу | |
71. |
Першаму намесніку главы Адміністрацыі Фрнузенскага р-на г. Мінска Жамойцінай Н.У.
Просьба прадставіць у арэнду памяшканне па вул. Якубоўскага, 23 |
31.10.2006 № 140-3 |
1. Адмова ў арэндзе памяшкання па вул. Якубоўскага, 23, у сувязі з яго запатрабаванасцю ЖЭСам № 1.
2. На тэрыторыі Фрнузенскага р-на прымальных памяшканняў для “Бацькаўшчыны” няма. |
|
72. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П.
“Бацькаўшчына” паведамляе пра неабгрунтаванае выстаўленне рахункаў і вяртае ўсе рахункі, выстаўленыя з 7 жніўня 2006 г. |
15.11.2006 № 143-3 | Гаспадарчы суд г.Мінска: Вызначэнне аб прыняцці іскавай заявы | |
73. |
Дырэктару КУП “Мінская Спадчына” Шыкунцу П.П. “Бацькаўшчына” паведамляе пра неабгрунтаванае выстаўленне рахункаў на аплату арэнды і вяртае ўсе рахункі, выстаўленыя пасля 07 жніўня 2006 г. |
27.11.2006 № 147-3 |
Такім чынам было накіравана 73 лісты ў розныя інстанцыі. Дзякуй вялікі суполкам беларускай дыяспары, прадстаўнікам беларускай інтэлігенцыі, што накіравалі свае хадайніцтва ў абарону нашага Беларускага дома.
У верасні 2006 г. адбылася сустрэча з намеснікам мэра Ціцянковым М.С., на якой “Бацькаўшчыне” другі раз было паабяцана спрыянне ў атрыманні памяшкання, калі мы яго будзем шукаць самі.
За лета-восень 2006 г. мною і маёй намесніцай Нінай Шыдлоўскай было прагледжана больш за 80 памяшканняў. На жаль, ніводнае з іх так і не атрымана ў арэнду. Бо памяшканні прапанаваныя Мінгарвыканкамам -- гэта падвалы жылых дамоў без вокнаў, базы захавання гародніны, памяшканні ў аварыйным стане на ўскрайку горада. Ад іх мы адмовіліся дабравольна. А памяшканні ў нармальным стане і недалёка ад транспартных камунікацый нам прадстаўлены не былі, хоць і былі вольнымі на час нашых зваротаў.
Мы ўдзельнічалі і ў аўкцыёне. Але грамадскаму аб’яднанню вытрымаць канкурэнцыю з камерцыйнымі фірмамі немагчыма.
Такім чынам, Згуртаванне з 7 жніўня 2006 г. засталося без офіснага памяшкання. Самыя каштоўныя архівы і кнігі развезены па кватэрах сяброў аб’яднання, астатняя маёмасць па гаражах. Супрацоўнікам Згуртавання фактычна давялося наладжваць працу ў віртуальным рэжыме.
Тым часам, балансаўтрымальнік працягваў выстаўляць рахункі за арэнду і нават за святло і дамагаўся скасавання дамовы арэнды, падаўшы іскавую заяву ў суд.
Адбыліся 2 паседжанні Мінскага гаспадарчага суда па пытанні скасавання дамовы. “Бацькаўшчына” таксама падала сустрэчны іск да КУП “Мінская Спадчына”. 12 снежня суд вынес рашэнне аб адмове КУП “Мінская Спадчына” ў іскавай заяве, а таксама адхіліў ад разгляду іскавую заяву Згуртавання.
Такім чынам, сёння “Бацькаўшчына” захоўваючы юрыдычны адрас па вул. Рэвалюцыйная 15, перажыўшы 5 пераездаў толькі цягам 2006-2008 г. зараз "Бацькаўшчына" знаходзіца ў непрыдатным для офісу памяшканні. Натуральна, што пакуль пра паўнавартаснае функцыянаванне Беларускага дома сказаць складана.
І зараз хачу выказаць падзяку тым людзям, што аказалі нам падтрымку ў размяшчэнні маёмасці – сябрам аб’яднання Ігару Лялькову, Зміцеру Гаўрусіку, Ігару Марынічу, таксама Сяргею Скрабцу, Ігару Марачкіну.
Але не гледзячы на складаныя ўмовы, “Бацькаўшчына” працягвала працаваць і ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць.
У галіне арганізацыі сістэмнай дапамогі беларускай дыяспары з боку дзяржавы:
У праграме, прынятай на Чацвёртым з’ездзе, частка задачаў датычыліся кампетэнцыі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь:
- прыняцце закона “Аб беларусах замежжа”;
- прыняцце дзяржаўнай праграмы;
- стварэнне ў складзе Савета Міністраў асобнай структуры па справах дыяспары,
- стварэнне асобнай камісіі па справах дыяспары у Нацыянальных сходзе,
- стварэнне спецыяльнай навуковай структуры ў складзе Акадэміі навук па вывучэнні дыяспары,
- стварэнне асобных пасадаў па справах дыяспары пры консульствах Беларусі.
Адразу пасля Чацвёртага з’езду (2005) “Бацькаўшчына” накіравала ў Нацыянальны сход, Савет міністраў і міністэрствы Рэспублікі Беларусь выніковыя дакументы з’езду.
У 2006 г. адбылася сустрэча з кіраўніком Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, былі абмеркаваны асноўныя праблемы, што стаяць перад беларускай дыяспарай. Мы прапанавалі (чарговы раз) свае распрацоўкі ў Праграму па супрацоўніцтву з дыяспарай і праект закона. Нашы напрацоўкі гарантаваліся на аналізе дзеючых аналагічных законаў суседніх краін. Тады ж “Бацькаўшчына” звярнулася ў Нацыянальны сход Беларусі з прапановай паскорыць прыняцце закона па пытаннях беларусаў замежжа.
У тым жа 2006 г. мы зрабілі шэраг захадаў па захаванні ільготаў для прадстаўнікоў беларускай дыяспары пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі, бо з новымі правіламі паступлення гэтыя ільготы скасоўваліся. На жаль, ільготы не былі вернутыя, а закон чарговы раз не быў уключаны ў план законатворчай дзейнасці беларускіх парламентарыяў.
У 2007 г. Згуртаванне правяло чарговы маніторынг сярод кіраўнікоў суполак беларускай дыяспары па праекце закона "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой" і накіравала адпаведныя лісты ва Урад. Дакладнага адказу па тэрмінах прыняцця закона і яго змесце арганізацыя так і не атрымала.
Арганізацыйная дзейнасць. У гэтай галіне для “Бацькаўшчыны” прыярытэтам была і ёсць праца з беларускімі суполкамі ў замежжы.
Мы аказвалі арганізацыйную падтрымку беларускім арганізацыям за мяжой у здзяйсненні культурна-асветнай дзейнасці, кансультавалі і давала метадычныя рэкамендацыі, дапамагала арганізоўваць шэраг мерапрыемстваў сярод якіх:
- мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Мікалая Улашчыка ў Маскве, – перадача матэрыялаў;
- Дні нацыянальнай беларускай і літоўскай культур у Вільні (арганізацыя паездкі беларускіх удзельнікаў і правядзенне канцэрта (гурты “Стары Ольса” і “Рокаш”);
- святочны канцэрт на 50-годдзе газеты “Ніва”, Беласток (гурт “Тэстамент”) і інш.;
- выраб памятных шыльдаў М.Гарэцкаму і Н.Арсенневай у Вільні, якія пазней былі размешчаны на будынку былой беларускай гімназіі;
- паездку беларускай дэлегацыі ў Літву на ўшанаванне памяці М.Гарэцкага і Н.Арсенневай;
- удзел беларускіх навукоўцаў у Скарынаўскіх чытаннях, зладжаных ТБК г. Калінінграда;
- распрацоўка плана мерапрыемстваў сумесна з ТБК Літвы па прадстаўленні беларускай меншасці падчас правядзення года Літвы ў Еўразвязе (2009 г.);
- прэзентацыю фільма "Старыя беларускія інструменты" ў Маскве для сяброў Беларускага таварыства;
- спрыянне арганізацыі Купалля для беларускай моладзевай ініцыятывы Літвы,
- спрыянне ў арганізацыі канцэрта гурту “Стары Ольса” ў Маскве ды інш.
За гэты час адбыліся паездкі ў шэраг краін, дзе пражывае беларуская дыяспара і нацыянальная меншасць, а менавіта ў Бельгію, Чэхію, Украіну, Літву, Польшчу, Швецыю, Эстонію, ЗША, Расію, Вялікабрытанію. Праведзены сустрэчы з кіраўнікамі і прадстаўнікамі беларускіх суполак гэтых краін па пытаннях наладжвання сумеснай дзейнасці.
Мы актыўна бралі ўдзел у мерапрыемствах па запрашэнні беларусаў замежжа, гэта і Трэці з'езд ФНКА "Беларусы Расіі", бенефіс паэткі з Польшчы Надзеі Артымовіч, літаратурныя сустрэчы "Бязмежжа" ў Польшчы, 28-й Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, З’езд палітычнай эміграцыі новай хвалі ў Эстоніі, пасяджэнне Рады БНР, святкаванне 20-годдзя Таварыства Беларускай культуры Літвы і 80-годдзе яго славутага кіраўніка Хведара Нюнькі, святочныя мерапрыемствах з нагоды 90-годдзя БНР у Вялікай Брытаніі. Былі зроблены захады па заснаванні Беларускага культурнага цэнтру ў Кіеве (Україна). Адбылася сустрэчы па абмене вопытам з кіраўніцтвам таварыствам “Украіна-Світ”, якая аб’ядноўвае ўкраінскую дыяспару, дзяржаўным камітэтам у справах нацыянальнасцяў і міграцыі ў Кіеве.
Дзеля падтрымкі адукацыі на беларускай мове ў замежжы былі складзены і перададзены адмысловыя бібліятэчкі ў беларускія адукацыйныя установы, нядзельныя школы, бібліятэкі суполак. Беларускія кнігі атрымалі: суполка “Скарына” (Чэхія), таварыства “Пагоня” (Чэхія), нядзельная школа Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, Таварыства беларускай культуры “Світанак” (Латвія), беларуская школа ў Латвіі, Беларускае культурнае таварыства г. Калінінграда; беларускія школы Гайнаўкі (Польшча), маладзёжныя ініцыятывы г. Масквы, беларуская школа Літвы, кафедра беларусазнаўства факультэта славістыкі Літоўскага педуніверсітэта, Таварыства беларускай культуры Літвы.
Адной з ключавых праблемаў беларускага замежжа сёння з’яўляецца асіміляцыя. У 2006 г. у сувязі з тым, што епіскап польскай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне аб пераводзе богаслужбаў у польскіх праваслаўных цэрквах, якія фактычна з’яўляюцца беларускімі, з рускай на польскую мову, “Бацькаўшчына” сабрала беларускамоўную хрысціянскую літаратуру, службоўнікі сярод розных канфесій Беларусі і перадала сабраныя матэрыялы Беларускай царкве ў Польшчы з прапановай весці навучанне ў нядзельных школах, адпаведна прадстаўленай літаратуры, выкарыстоўваць беларускія тэксты малітваў падчас службаў. Зараз гэта літаратура выкарыстоўваецца на занятках пры Брацтве праваслаўнай моладзі.
Мы лічым вельмі важным, каб у Беларусі ведалі пра здабыткі беларускай дыяспары, таму звярнуліся да суполак і асобаў аб папаўненні бібліятэкі “Бацькаўшчыны”. Дзякуючы Згуртаванню беларусаў Вялікай Брытаніі, Беларускаму гістарычнаму таварыству Польшчы, Янку Запрудніку (ЗША) мы атрымалі ўнікальныя беларускія кнігі, выдадзеныя ў замежжы.
Былі таксама праведзены грамадскія акцыі і прыняты заявы:
У 2006 г.
- зварот да кіраўніцтва тэлеканала Euronews з заклікам разгледзець дзейнасць рускай рэдакцыі канала ў дачыненні да падачы інфармацыі адносна Беларусі (вельмі часта рускамоўныя каментары не супадаюць з каментаром-“арыгіналам”) і карэктнага ўжывання афіцыйнай назвы краіны.
- заява ў абарону пратэстанцкай царквы “Новае жыццё”, якая адстойвала сваё законнае права на будынак.
У 2007
- з ініцыятывы Згуртавання была праведзена шырокая грамадская акцыя супраць прысвячэння праваслаўнага храму расійскаму палкаводцу Сувораву ў Кобрыне. Быў накіраваны адкрыты ліст Мітрапаліту Філарэту ад "Бацькаўшчыны", ТБМ, Саюза беларускіх пісьменнікаў, звароты да прэм'ер-міністра, Брэсцкаму і Кобрынскаму выканкамам; арганізавана грамадская кампанія па зборы подпісаў грамадзян супраць згаданага прысвячэння. Аказана падтрымка розным ініцыятывам у падборцы інфармацыі пра ролю Суворава ў Беларусі дзеля інфармацыйнай кампаніі сярод насельніцтва. Былі праведзены он-лайн канферэнцыі з кіраўніцтвам "Бацькаўшчыны", вядомымі гісторыкамі і спецыялістамі. Кампанія атрымала шырокую падтрымку сярод насельніцтва Беларусі. Вынікам кампаніі стала адмова ад прысвячэння праваслаўнага храму ў Кобрыне Сувораву.
- Удзел у грамадскай кампаніі абароны Гродна ад руйнавання, звярнулася да арганізацый беларускай дыяспары з заклікам падтрымаць гэту акцыю;
У 2009
- Удзел у грамадскай кампаніі па захаванні помніка нацыянальным змагарам паўстання 1863 г. -- крыжа, усталяванага на плошчы Лукішкі ў Вільні. Вынік агульных намаганняў -- пастанова Міністэрства культуры Літвы, згодна якой крыж памяці Кастуся Каліноўскага будзе захаваны.
- У чэрвені гэтага года “Бацькаўшчына” выйшла са зваротам з нагоды спынення ад 1 верасня 2009 года беларускамоўнага вяшчання на “Радыё Швецыя”. У звароце “Бацькаўшчына” заклікала беларусаў далучыцца да кампаніі.
Культурныя акцыі:
- Удзел у кампаніі “Падаруй кнігу дзіцячаму дому”;
- Згуртаванне правяло таксама шэраг акцый па перадачы кніг зборніка п'ес замежных драматургаў на беларускай мове "Лялечны дом" па тэатрах Беларусі і метадычнага дапаможніка А.Каляды "Сцэнічная мова" па мастацкіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых школах Беларусі;
- У супрацоўніцтве са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам прайшоў шэраг круглых сталоў і сустрэч са шведскімі майстрамі па абмену вопытам у сферы захавання і развіцця народных рамёстваў Беларусі.
- Арганізацыі супрацоўніцтва паміж Саюзам беларускіх пісьменнікаў Беларусі і Швецыі.
- Вядзецца актыўная праца разам з Саюзам пісьменнікаў па стварэнні сеткі распаўсюду беларускамоўных кніг.
Эфектыўнасць супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі арганізацыямі Беларусі за апошні год адчувальна ўзрасла. Найбольш гэта праявілася падчас правядзення кампаніі “Будзьма беларусамі” пра якую пазней.
Ад 2008 г. Управа “Бацькаўшчыны” распачала працу па падрыхтоўцы да Пятага з’езду. Як і пры падрыхтоўцы папярэдніх з’ездаў “Бацькаўшчына” сутыкнулася з праблемамі пошукаў памяшкання для з’езда. Пачынаючы з лютага гэтага года МГА “ЗБС “ Бацькаўшчына” даслала запыты ў 22 адміністрацыі ўстановаў сталіцы, у тым ліку і Мінгарвыканкам. 20 з іх пад рознымі нагодамі адказалі адмовай, пасля чаго кіраўніцтва арганізацыі пачало перамовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары суседніх краінаў аб правядзенні з’езда ў замежжы, а таксама арганізавала адпаведную інфармацыйную кампанію ў прэсе. Мы рады, што дзяржаўныя органы Беларусі паставілася ўрэшце канструктыўна і сёння з’езда праходзіць у Мінску, бо дзе яшчэ збірацца беларусам як на Радзіме. Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” хацела б выказаць удзячнасць за падтрымку ў момант , калі правядзенне з’езду апынулася пад пагрозай, і гатоўнасць дапамагчы правесці Пяты з’езд беларусаў свету ў краінах іх пражывання Таварыству беларускай культуры ў Літве і яе кіраўніку Хведару Нюньку, Беларускаму саюзу ў Польшчы, беларусам Львова і Масквы.
Своечасова праводзіліся і ўнутрыарганізацыйныя мерапрыемствы: пасяджэнні Управы, Малой рады. Пасяджэнне Вялікай рады адбываецца штогод пісьмовым апытаннем.
Ну і самае важнае, нам удалося не гледзячы ні на якія цяжкасці захаваць усе нашы арганізацыйныя структуры, павялічыць колькасць сяброў арганізацыі.
Асноўны цяжар арганізацыйнай працы несла на сябе Ніна Шыдлоўская, мая намесніца.
Культура.
Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Было праведзена два рэспубліканскіх конкурсы на патрыятычную тэматыку па выніках якога пераможцы былі накіраваны на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю. Падтрымліваецца пастаянны кантакт з удзельнікамі мінулых конкурсаў, а таксама супрацоўніцтва з маладзёвымі арганізацыямі і ініцыятывамі краіны ў правядзенні конкурсаў школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу" і.
У канцы 2006 года Згуртаванне прыступіла да грунтоўнага культурна-асветнага праекта, звязанага са стварэннем электроннай бібліятэкі беларускай дыяспары. На сённяшні дзень сасканавана і падрыхтавана да размяшчэння болей за 800 назваў кніг і артыкулаў. Яны з’явяцца на сайце “Бацькаўшчыны” ў поўным аб’ёме ў свабодным доступе пасля завяршэння распрацоўкі адмысловай праграмы электроннай бібліятэкі.
Сярод культурна-асветных мерапрыемстваў “Бацькаўшчыны” – дапамога ў арганізацыі і ўдзел у прэзентацыі аўдыёзборніка А.Каляды “Беларускае літаратурнае вымаўленне”, кнігі Вольгі Іпатавай “Ахвяры свяшчэннага дуба”, кнігі А.Адзінца "Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў", В.Грыцук "Мы стваралі сваю Беларусь" . Дзеля пашырэння інфармацыі пра Еўрапейскі Саюз “Бацькаўшчына” правяла серыю круглых сталоў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы для грамадскіх арганізацый Беларусі.
Дзеля папулярызацыі беларускай культуры цягам 2006 і 2007 года ажыццяўляліся праца па правядзенні канцэртаў беларускіх гуртоў у рэгіёнах Беларусі, творчых сустрэч беларускіх пісьменнікаў. Падчас сустрэч прэзентавалася творчасць Вольгі Іпатавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Эдуарда Акуліна, Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча. Ажыццяўлялася арганізацыйная праца па правядзенні канцэртаў беларускіх гуртоў "Стары Ольса", "Тэстамент", "Рэха", выступаў бардаў Зм. Бартосіка і Зм. Шалкевіча па рэгіёнах Беларусі. Падчас гэтых імпрэзаў па бібліятэках Беларусі перадаваліся кнігі, выдадзеныя Згуртаваннем.
З дапамогай Згуртаванне выйшлі 3 музычныя дыскі гурту "Тэстамент", "Стары Ольса", “Літвін Троль”. Разам з кампанія БелПі арганізавана вялікая прэзентацыя новага дыску гурту Стары Ольса ў канцэртнай залі Мінск.
Мы сталі таксама адным з заснавальнікаў прэміі імя Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ разам з ТБМ і ТБШ, удзельнічалі ў працы па вызначэнні лепшых беларускамоўных настаўнікаў і іх узнагароджанні беларускамоўных выкладчыкаў. Мы бралі ўдзел ва ўзнагароджанні беларускамоўных настаўнікаў па выніках конкурсу “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”. Адной з вельмі важных урачыстых падзей гэтага года стала адкрыццё музея Барыса Кіта ў Наваградку.
Разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Таварыствам беларускай мовы мы зладзілі вечарыну памяці нашага славутага земляка, сябра Кастуся Акулы.
“Бацькаўшчына” лічыць вельмі важным развіццё навуковай, даследчай дзейнасці ў вывучэнні беларускай дыяспары. Сёння адыходзіць паваенная пакаленне беларускай эміграцыі, вельмі часта губляюцца і знікаюць каштоўныя архівы, якія фактычна складаюць залаты фонд Беларусі і з’яўляюцца неад’емнай часткай нашай агульнай гісторыі і культуры. Адчуваем тут і адсутнасць клопату МЗС у гэтай галіне, бо гэтай справай на нашу думку больш актыўна павінны апекавацца амбасады. І каб запоўніць гэты прагал у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (ЗША) “Бацькаўшчына” распачала працу над стварэннем Энцыклапедыі беларускага замежжа. На жаль, праца над энцыклапедыяй была прыпынена ў сувязі са слабай актыўнасцю беларускай дыяспары ў гэтым накірунку. Тым не менш, метадалагічная база напрацавана і мы спадзяемся на яе аднаўленне. Вельмі спадзяемся, што гэтым накірункам зацікавіцца і дзяржаўныя навуковыя структуры.
Згуртаванне пастаянна аказвала дапамогу студэнтам і аспірантам у напісанні рэфератаў і дыпломаў па тэматыцы беларускай эміграцыі.
Наталляй Гардзіенка, кіраўніком навуковай камісіяй Згуртавання была падрыхтавана рэцэнзія на Прапановы кафедры міжнародных адносін БДУ па дзяржаўнай палітыцы ў галіне супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, а пасля і на саму кнігу, выдадзенай БДУ на замову МЗС. Мы лічым, што там даюцца і робяцца недакладныя высновы адносна беларускага замежжа і таму гэта кніга не можа выступаць падручнікам па вывучэнні дыяспары. Вынікі экспертнай ацэнкі і заўвагі былі накіраваны ў Савет міністраў, МЗС, іншыя задзейнічаныя пры стварэнні кнігі ўстановы.
Цяпер Н.Гардзіенка завяршае кнігу "Беларусы ў Вялікай Брытаніі". Працягваецца пошук навукоўцаў, якія б узяліся за аналітычную працу па беларускіх дыяспарах іншых краін.
Адносна гуманітарнага накірунку дзейнасці. 8 год Згуртаванне, дзякуючы падтрымцы і клопатам нашай зямлячкі сп. Ірэны Каляда-Смірноў з ЗША, займаецца адпраўкай беларускіх дзяцей на аздараўленчы адпачынак. Групы фарміруюцца пераможцаў дзіцячых конкурсаў, абвешчаных ЗБС “Бацькаўшчына”. Менавіта з яе спрыяння дзеці з вёсак і раённых цэнтраў Беларусі за свае першыя паспяховыя творчыя крокі ў роднай мове атрымоўваюць цудоўную магчымасць выехаць на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю, Чэхію, Польшчу. За справаздачны перыяд па лініі нашай арганізацыі за мяжу выехалі 120 дзяцей. Дзіцячыя групы накіроўваюцца ў суправаджэнні прафесійных выхавацеляў, адпачынак праводзіцца паводле адмысловай праграмы, распрацаванай нашым Згуртаваннем. У 2006 годзе у гэтую групу ўвайшлі дзеці, бацькі якіх былі затрыманы падчас Плошчы.
***
Не гледзячы на цяжкасці ў дзейнасці Беларускага дома, “Бацькаўшчына” стараецца максімальна забяспечваць інфармацыйныя патрэбы беларускай дыяспары праз вэб-сайт, які штодзённа аднаўляецца і выпуск штомесячнага інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, які ўтрымлівае інфармацыю пра жыццё беларускай дыяспары, дзейнасць Згуртавання. Бюлетэнь дасылаецца арганізацыям і асобам з беларускай дыяспары, а таксама грамадскім арганізацыям і сябрам Згуртавання ў Беларусі, і мае больш за 1000 падпісчыкаў у 30 краінах свету. Нядаўна быў выдадзены чарговы 89 нумар бюлетэня. Радуе, што электронная падпіска моцна павялічылася. Варта адзначыць, што колькасць падпісчыкаў на электронную дасылку бюлетэня значна павялічылася. Падчас паездкі ў ЗША былі прыемна ўражаны тым, што наш бюлетэнь раздрукоўваецца і раздаецца ўсім жадаючым падчас мерапрыемстваў БАЗы.
На сайце арганізацыі можна атрымаць інфармацыю пра навіны жыцця беларускай дыяспары, навіны “Бацькаўшчыны”. Ідзе праца над папаўненнем базы дадзеных беларускай дыяспары, уключаючы і арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі за мяжой. На сайце змешчаная інфармацыя пра беларускія цэрквы, музеі і школы, што працуюць у беларускай дыяспары
Кіраўніцтва Згуртавання перыядычна дае інтэрв'ю ў друкаваных і электронных СМІ, удзельнічае у радыёпраграмах па дзейнасці "Бацькаўшчыны" і стане беларускай дыяспары. Выступалі мы з крытычнай ацэнкай закона “Аб карце паляка”, які на нашу думку мае пэўную небяспеку для слаба нацыянальна ідэнтыфікаваных беларусаў, аб магчымых наступствах гэтага закону, такіх як вымыванне беларусаў з гарадзенскай і берасцейскай абласцей “Бацькаўшчына” неаднаразова казала ў прэсе.
Вельмі актыўна развіваецца Згуртаваннем дзейнасць па выданні кніг.
Як вы ведаеце, мы заснавалі серыю дзеля захавання і папулярызацыі спадчыны беларускай дыяспары. За гэты час мы выдалі наступныя кнігі:
- Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы;
- Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага (гісторыя газет “Бацькаўшчына” і “Беларус” 1947-2000 гг.);
- Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне;
- Удзел беларусаў у бітве пад Монтэ-Касіна (перавыданне);
- Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: зборнік успамінаў; (74 успаміны дзеячаў беларускай эміграцыі з ЗША, Канады, Нямеччыны, Бельгіі і інш.).
- "Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост" (укл. А.Любіч) – кніга пра рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі;
- "Мы стваралі сваю Беларусь" – жыццё і дзейнасць грамадскага дзеяча Канады А.Грыцука (аўтар В.Грыцук з Канады, укладальніца - В.Іпатава);
- "Урачыстасць у садзе: Драматургія беларускай эміграцыі XX стагоддзя" (укл. В.Нікіфаровіч);
- К.Акулы "Заўтра ёсць учора" – першае беларускамоўнае выданне англамоўнага твора;
- “Беларускі кангрэсовы камітэт” (Алег Гардзіенка) -- трэцяя кніга, выдадзеная “Бацькаўшчынай” сумесна з БІНІМам.
Ідзе праца над наступнымі серыйнымі кнігамі:
- "Беларусы ў Вялікай Брытаніі" - гістарычнае даследаванне, аўтар Н.Гардзіенка;
- . Беларусы ў Аргенціне.
Яшчэ адным нашым здабыткам ёсць заснаванне ў гэтым годзе падсерыі “Людзі Беларусі” у якой ужо пабачылі свет такія манументальныя кнігі як Радзім Гарэцкі “Браты Гарэцкія”, дакументальная аповесць двухтомнік С. Шапрана “Гісторыя жыцця В.Быкава ў дакументах і матэрыялах”.
Падсерыя прысвечана знакавым постацям Беларусі.
Кнігі, што выдадзеныя Згуртаваннем у г.г. па-за серыяй:
- Каляда А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі) (з трыма навучальнымі СD-дыскамі ;
- Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя: зборнік;
- Каляда А. Сцэнічная мова: падручнік;
- Радзіма вялікая і малая: творы дзяцей – пераможцаў аднайменнага літаратурна-мастацкага конкурсу;
- Зборнік твораў пераможцаў дзіцячага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” паводле аднайменнага конкурсу;
- Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы (перавыданне);
- П'есы замежных аўтараў у перакладзе А.Каляды "Лялечны дом";
- Альбом дзіцячых малюнкаў Тэта мы - гэта наша гісторыя"
- Дзіцячая маляванка "Прыгоды Какоса-Маракоса" С.Мінскевіча;
- Насценны каляндар "Беларускія мясціны ў свеце";
- Чытанка для дзяцей дашкольнага ўзросту;
Была аказана дапамога ў выданні кніг:;
- п'ес беларускіх маладых драматургаў "Пакаленне Джынс";
- календара-даведніка на кожны дзень, укладальнік Ул.Хільмановіч.
- Дземідовіч Н. Успаміны сэрца майго;
- Іпатава В. “Ахвяры свяшчэннага дуба”;
- Касмовіч Зм. “За вольную і незалежную Беларусь”;
- Віцьбіч Ю. “Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”;
- Туронак Ю. “Людзі СБМ”;
- П.Ляхновіч “Золата князёўны” ;
- Л.Лыч “Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі” ;
- І.Пушкін “Узброены супраціў ва ўсходняй Беларусі”;
- А.Грыцкевіч “Старонкі з мінуўшчыны”.
- Зм. Сасноўскі “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”
Нам вельмі прыемна, што мы змаглі дапамагчы ў выпуску кніг нашых юбіляраў, тых людзей, што фактычна стваралі “Бацькаўшчыну” – Радзіма Гарэцкага, Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Лыча.
Таксама мы мелі гонар спрычыніцца да падрыхтоўкі эпахальнай кнігі кнігі Міколы Нікалева "Беларусы ў Санкт-Пецярбургу".
Асобна варта адзначыць дзейнасць Згуртавання па святкаванні 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. З нашай ініцыятывы ў 2007 годзе паўстаў арганізацыйны камітэт. Мы мелі на мэце шырокае адзначэнне юбілейнай даты, правядзенне культурных і адукацыйных акцый, вывядзенне гэтага свята па-за межы палітычнага і апазіцыйнага ў сувязі са слабай інфармаванасцю грамадзян Беларусі аб гістарычным значэнні гэтай даты. І гэта было для нас вельмі важным.
“Бацькаўшчына” дапамагала правядзенню пасяджэнняў Аргкамітэту.
У пачатку года падрыхтавалі і даслалі звароты да беларускага народу і органаў улады Рэспублікі Беларусь “Аб абвяшчэнні 2008 года – Годам беларускай дзяржаўнасці”, цягам усяго года інфармавалі беларускую супольнасць пра дзейнасць Аргкаму, у тым ліку праз дасылку дакументаў у СМІ і адпаведныя дзяржаўныя структуры, падрыхтоўку і распаўсюд прэс-рэлізаў.
“Бацькаўшчына” звярнулася да мінскіх гарадскіх уладаў з просьбай размясціць на будынках у г. Мінску шыльды, звязаныя з БНР. Па выніках маніторынгу святкавання Года беларускай дзяржаўнасці ў суполках беларускай дыяспары, выпусціла адмысловы нумар інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”, звярнулася да беларускіх суполак далучыцца да агульнанацыянальнай дыктоўкі. Аказалі садзейнічанне ў вырабе шыльды, якая размешчана на будынку ў Таліне, дзе ў свой час знаходзілася Рада БНР. Мы бралі ўдзел у правядзенні ток-шоў “Форум БелСата”, прысвечанага 90-годдзю БНР, у Днях Беларусі ў Еўрапарламенце, святочным прыёме з нагоды 90-годдзя БНР у Вялікай Брытаніі.
“Бацькаўшчына” актыўна далучылася да ідэі правядзення агульнанацыянальнай дыктоўкі, сфармавала адмысловы прызавы фонд для ўдзельнікаў, а 24 сакавіка сумесна з мастацкай суполкай “Пагоня” правяла ў мінскім Палацы мастацтва агульнанацыянальную дыктоўку.
Спецыяльна да юбілею Згуртаванне выдала п’есу А. Петрашкевіча, прысвечаная станаўленню БНР, “Приласкать и уничтожить”, і каляндар “1918/2008”, прысвечаны старшыням Рады БНР (падтрымка Рады БНР).
Году беларускай дзяржаўнасці з канца 2007 і да чэрвеня 2008 г. была праведзена і шырокая праграма літаратурных сустрэч, бардаўскіх вечарын, канцэртаў у рэгіёнах Беларусі, такіх гарадах як Наваполацк, Гродна, Віцебск, Орша, Маладзечна, Заслаўе, Старыя Дарогі, Гарадок, Гомель, Салігорск, Жодзіна, Бабруйск.
Яшчэ адным вельмі важным накірункам дзейнасці для “Бацькаўшчыны”, прысвечаным Году беларускай дзяржаўнасці, стала падрыхтоўка да правядзення агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Згуртаванне “Бацькаўшчына” з’яўляецца каардынатарам гэтай кампаніі, якая мае на мэце культурную ідэнтыфікацыю беларусаў.
Менавіта пагрозлівыя тэмпы асіміляцыі беларусаў у замежжы адной з прычынаў якіх з’яўляецца не толькі адсутнасць сістэмнай дзяржаўнай падтрымкі, але яшчэ і слабая нацыянальная ідэнтыфікаванасць беларусаў у самой краіне, прымусілі “Бацькаўшчыну” задумацца над правядзеннем такой кампаніі. Бо выязджаючы ў замежжа сённяшняе пакаленне беларусаў у сваёй большасці не з’ўляюцца носьбітамі беларускай культуры, а значыць хутка асімілююцца ці далучаюцца да іншых дыяспар, што фактычна вядзе да таго, што Беларусь як дзяржава губляе свой інтэлектуальны, іміджавы, эканамічны рэсурс. Таму пачынаючы ад студзеня 2008 года мы прыступілі да ідэйнай, канцэптуальнай распрацоўкі гэтай кампаніі.
Сваёй кампаніяй мы хочам прадэманстраваць што нас аб’ядноўвае не толькі сіні пашпарт і прыналежнасць да геаграфічнай тэрыторыі, але і наша мова, культура, 1000 гадовая гісторыя. Праз дасягненні сучаснай беларускай культуры мы імкнёмся пазнаёміць паміж сабой рускамоўную і беларускамоўную Беларусь.
Кампанія ажыццяўляецца ў цесным супрацоўніцтве дзесяткаў грамадскіх арганізацый і ініцыятываў Беларусі ў супрацоўніцтве ці са згоды мясцовых органаў улады. З 1 кастрычніка актыўна распачаліся – выставы, канцэрты, творчыя сустрэчы,экскурсіі, конкурсы, працуе адмысловы сайт budzma.org. За час правядзення кампаніі 569 мерапрыемстваў па 213 населеных пунктах Беларусі (гэта абласныя гарады, раённыя цэнтры, вёскі). Мерапрыемствамі кампаніі практычна ахоплена ўся Беларусь. У гэтым годзе мы выйшлі і па-за яе межы, былі праведзены адмысловыя культурныя імпрэзы у Кіеве, Львове, і гістарычных месцах Літвы. Праз мерапрыемствы кампаніі прайшлі каля 50000 чалавек. Магу адзначыць той факт, што калі на пачатку да нас ставіліся з пэўнай насцярожанасцю, то сёння ў прынцыпе ў нас больш прапаноў з боку мясцовых ініцыятываў, у тым ліку выканкамаў, чым мы можам рэальна задаволіць. Мы актыўна працуем з нашымі пісьменнікамі, бардамі, музычнымі гуртамі, мастакамі. Вялікая запатрабаванасць з боку насельніцтва Беларусі сведчыць якраз пра тое, што беларуская мова і беларуская культура мае будучыню і перспектыву.
Напрыканцы свайго справаздачнага дакладу хачу выказаць вялікую ўдзячнасць усім тым, хто увесь час падтрымліваў нас, падстаўляў сваё плячо ў цяжкія для арганізацыі моманты, тым хто ніколі не адмаўляў нам у дапамозе, гэта Радзіму Гарэцкаму, Анатолю Грыцкевічу, Хведару Нюньку, Яўгену Вапу, айцу Аляксандру, Алёне Міхалюк, Ірэне Калядзе.
Хачу адзначыць, што асноўны цяжар арганізацыйнай працы падаў на наш штатны апарат. Асобная падзяка маёй намесніцы, паплечніку і сябру Ніне Шыдлоўскай, з якой увесь гэты час мы дзялілі практычна ўсе цяжкасці і прыемнасці працы, а лепей сказаць жыцця ў “Бацькаўшчыне”. І вялікі дзякуй сябрам Рабочай групы за годную працу па падрыхтоўцы гэтага з’езду.
Дзякуй за увагу.