У Атаве сустрэліся беларусы Паўночнай Амерыкі

Ужо больш за шэсць дзесяцігоддзяў беларусы Паўночнай Амерыкі раз на два гады ладзяць свае традыцыйныя сустрэчы. Сёлетняя, 32-я Сустрэча, прысвечаная тэме «Дыяспара: нацыянальная свядомасць і развіццё грамадзянскай супольнасці і культуры», праходзіла з 3 па 5 верасня ў сталіцы Канады – Атаве. Арганізатарамі традыцыйна з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскае задзіночанне (БАЗА).

Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР

Пётр Мурзёнак, старшыня атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК), і Юрась Шамецька, сябра ЗБК

Пётр Мурзёнак,старшыня атаўскага аддзялення ЗБК, і Сяргей Раманюк, старшыня кліўлендскага аддзялення БАЗы

Зянон Пазняк, Ганна Сурмач, Дзмітрый Эльяшэвіч

Паўлінка Сурвілла

Форум прыцягнуў больш за сто ўдзельнікаў з розных куткоў паўночна-амерыканскага кантыненту. Сустрэчу віталі прысутныя прадстаўнікі атаўскай гарадской рады і шэрагу няўрадавых арганізацый і суполак з ЗША і Канады, з якімі беларусы цесна супрацоўнічаюць. Вітаньні даслалі прэм’ер правінцыі Антарыё сп. Катлін Уінн і міністр фэдэральнага ураду Канады сп. Мелані Джолі.

Зінаіда Гімпілевіч (БІНІМ), прафесар Ала Орса-Рамана, Івонка Сурвілла (старшыня Рады БНР)

Ганна Сурмач, старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (Нью-Ёрк)

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» таксама паўдзельнічала ў сустрэчы. Старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская ад імя згуртавання звярнулася з вітаннем да ўдзельнікаў Сустрэчы, а кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская выступіла з дакладам «Нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў: узаемаўплывы працэсаў у дыяспары і Беларусі».

Старшыня Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская

Кіраўніца ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская

Цягам двух дзён ішоў абмен думкамі пра сёньняшні стан і развіццё асяродкаў беларусаў у ЗША і Канадзе. Дыскусіі закранулі як пытанні надзеннага клопату арнанізацый, гэтак і праблемы, якія паўстаюць у дзейнасці суполак праз шматлікія змены і тэндэнцыі ў развіцці сённяшняга свету.

У прынятай рэзалюцыі зазначана незаменная роля роднай мовы ў справе захавання і развіцця нацыянальнай самасвядомасці і культуры нашых суродзічаў, што жывуць за мяжой. Таксама рэзалюцыя прапаноўвае шэраг канкрэтных мераў для умацавання і развіцця беларускіх асяродкаў, якія дзейнічаюць у Паўночнай Амерыцы.

Ганна Сурмач, Дзмітрый Эльяшэвіч і ўладыка Святаслаў

Акрамя слухання дакладаў і ўдзелу ў дыскусіях, госці Сустрэчы паўдзельнічалі ў шэрагу імпрэзаў, сярод якіх былі паэтычныя чытаньні, наведванні выставаў карцін, мастацкіх вырабаў і сувеніраў, экскурсія па гістарычных месцах, водная прагулка па рацэ Атаве, канцэрты мясцовых талентаў. А выступ беларускага барда Віктара Шалкевіча стаў падзеяй, што запомніцца удзельнікам сустрэчы ў Канадзе на доўгія гады.

Паводле Дзмітрыя Эльяшэвіча Фота Эліны Шарковай  


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение