Падведзены вынікі конкурсу, прысвечанага 25-годдзю Згуртавання “Бацькаўшчына”

Міжнароднае журы падвяло вынікі конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” да 25-гадовага юбілею аб’яднання.

Пераможцамі сталі:

1-е месца - Вольга Мярчук. “ Эміграцыя насельніцтва з Заходняй Беларусі ў розныя краіны свету ў 1921-1939 гг.”; 2-е месца - Аляксей Кухта. “Я не паляк, а беларус”: паўстанец 1863 г. Мікалай Віткоўскі, яго жыццёвы шлях і навуковыя дасягненні ў Сібіры”; 3-е месца - Эмануіл Іофе. “Арыгінальны талент вучонага, паэта і палітыка”.

Таксама  журы адзначыла наступныя працы:

  • Аляксандр Крук. “Мне сняцца сны аб Беларусі…” (Станаўленне і дзейнасць арганізацыі беларусаў Прыбайкалля);
  • Канстацін Касяк. “Культурніцкая дзейнасць Вацлава Ластоўскага ў Ковенскай Літве”;
  • Марына Яўсейчык. “Вобраз нацыянальнага героя ў перыёдыцы дыяспары”.

Нагадаем, конкурс быў абвешчаны Згуртаваннем з нагоды юбілею дзеля прыцягнення ўвагі да спадчыны беларускай дыяспары, вывучэння і папулярызацыі яе дасягеннняў як неад’емнай часткі нашай супольнай гісторыі і сучаснасці, нашай культуры.

Як адзначыла старшыня журы конкурсу, даследчыца эміграцыі Наталля Гардзіенка, паводле агульнага меркавання сябраў журы, пераважная большасць прац, дасланых на конкурс, сапраўды вельмі цікавыя і вартыя публікацыі.

Урачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў чэрвені ў Мінску.

Пазнаёміцца з працамі-пераможцамі і іншымі найбольш цікавымі тэкстамі, дасланымі на конкурс, неўзабаве можна будзе на сайце “Бацькаўшчыны” zbsb.org у радзеле “ЗБС “Бацькаўшчына” – “Да 25-годдзя Згуртавання”.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”