Памятная шыльда Алесю Адамовічу ў Маскве

Адамовіч жыў у Маскве з 1987 года да сваёй смерці ў 1994 годзе. Дом, у якім ён жыў, знаходзіцца ў самым цэнтры горада па адрасе Бальшой Казіхінскі завулак 17 буд. 1.

У 1990–1992 гадох Алесь Адамовіч узначальваў маскоўскае Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны, найстарэйшую арганізацыю беларускай дыяспары ў Маскве, якая існуе і дагэтуль.