Памятная дошка Максіму Гарэцкаму ў Кіраве

У горадзе Кіраве (да 1936 года — мястэчка Пясочня) Калужскай вобласці ў траўні 2013 года з’явілася мемарыяльная дошка беларускаму пісьменніку.

Дошка знаходзіцца на будынку былой Пясочненьскай сярэдняй школы № 1 (цяпер у будынку размяшчаецца школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі слыху).

У школе Максім Гарэцкі працаваў два навучальныя гады: выкладаў рускую мову і літаратуру. Тут у лістападзе 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і 10 лютага 1938 года расстраляны ў Вяземскай турме.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение