Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (25 лютага 2021)



Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

25 лютага 2021

Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай
 

Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове.
 

Заяўкі прымаюцца да 11 сакавіка 2021 года..


Мікола Купава: Бел-чырвона-белы сцяг непадсудны, гэта прызнаны народам нацыянальны сімвал

Генеральная пракуратура Беларусі паабяцала прызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкай сімволікай. Нібыта ідучы насустрач «неабыякавым грамадзянам», якія звярнуліся ў гэта ведамства з адпаведным хадайніцтвам.

«Словы мацней»: Тарас Тарналіцкі чытае Станіслава Грынкевіча

У кожным роліку праекта дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу пасля 9 жніўня, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы. Паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія.

Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання

Яшчэ на 2 месяцы. «Калі мы збаімся і не адстаім нашых лепшых, то суд, верагодна, адбудзецца праз 2-2,5 месяцы», – паведаміла ў сваім фэйсбуку жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга.

Фільм «Кураж» – у праграме Берлінскага кінафестывалю

Новая работа беларуса Аляксея Палуяна, аўтара нашумелай кароткаметражнай карціны «Возера радасці», адабраная ў праграму Berlinale Special Берлінскага кінафестывалю-2021.

«Словы мацней»: Андрусь Такінданг чытае верш Паўлюка Шукайлы

Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля выбараў у розных людных мясцінах Мінска сталі збірацца, каб разам спяваць беларускія песні. Найбольш актыўных з іх сталі цікаваць.

Алена Анісім: На тым баку дзейнічаюць антыбеларускія сілы

«Трывожныя званочкі ўжо былі раней. Калі гербу “Пагоня” надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, то бел-чырвона-белы-сцяг такі статус не атрымаў, нягледзячы на розныя захады грамадскасці».

Яўген Вапа: Заклікаем запісвацца беларусамі

1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Пры гэтым падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні аб нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання.

«Паўстань з народу нашага, прарок»

Беларусы Познані запісалі крутое відэа з вершам Янкі Купалы «Паўстань...»

Салідарнасць з Беларуссю: Расія, Украіна, Польшча, Тайвань і іншыя краіны
Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*