Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (22 красавіка 2021)

*|MC:SUBJECT|*

Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

22 красавіка 2021
Пікет у Санкт-Пецярбургу
«Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі»
 

Актывісты беларускай дыяспары ў Расеі Сьвятлана Мішурава з Масквы і Ўладзімер Драгун зь Пецярбургу расказваюць пра шматмесячныя акцыі салідарнасьці, пра дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі праз збор сродкаў, ціск на актывістаў беларускай грамады і выкраданьні беларускіх грамадзян у Расеі.

Віктар Марціновіч: Як выбіцца ў лідары амерыканскага пракату

Віктар Марціновіч

У вольным доступе з’явіўся фільм «Ніхто» Іллі Найшулера — самая нашумелая карціна гэтага года і хіба што першая ў гісторыі постсавецкая стужка, якая выйшла на месца лідара ў пракаце ЗША па касавых зборах.

Рэпрэсаваны дзюдаіст трапіў на чэмпіянат Эўропы

Аляксандр Вахавяк

Беларускі Фонд спартовай салідарнасьці прафінансаваў паездку спартоўца на турнір. За ліст супраць рэпрэсій і сфальсыфікаваных выбараў Аляксандра Вахавяка раней выключылі са зборнай Беларусі і пазбавілі фінансаваньня.

Кася Патонец: Беларусы маюць “вірус дзейнасці”

Кася Патонец

У Беластоку стартуе анлайн-школа лідараў, скіраваная на эмігрантаў. Удзел могуць бясплатна прыняць усе жадаючыя асобы, якія прыехалі ў Польшчу з-за мяжы і жадаюць развіць свае лідарскія здольнасці.

Ціханоўская заклікала да міжнароднага пасярэдніцтва

Святлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пасяджэньні Эўранэсту — парлямэнцкай асамблеі дзяржаваў Эўразьвязу і таксама дзяржаваў, якія ўваходзяць у праграму ЭЗ «Усходняе партнэрства».

Катаваньні і манашкі, крыжы і панэль

Кіназала кінафестывалю
Пазаконкурсная праграма «Жыве Беларусь!» на маскоўскім фэстывалі дакумэнтальнага кіно «Артдокфэст» ад самага пачатку выклікала абурэньне пракрамлёўскіх актывістаў у Расеі. У праграме сем карцін 2019–2020 гадоў.

Гурт «Разбітае сэрца пацана»: «Нам перакрылі кісларод»

Гурт „Разбітае сэрца пацана“

Апошні канцэрт гурта ў Беларусі «адбыўся» 13 лютага на турыстычнай базе «Аганёк» каля Смалявічаў. Каля 70 маладзёнаў прыехалі паслухаць беларускую музыку. У зале выбілі дзверы і ўварваўся АМАП.

„Важна памятаць пра тое, кім мы ёсць“

Дарафей Фіёнік

Фальклорныя сустрэчы, абходы жыта з караваем і шмат песень. Стваральнік Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік ужо шмат гадоў вяртае жыхароў Падляшша да сваіх традыцый і культуры.

Беларусы Гамбурга правялі акцыю ўдзячнасці ля офіса Nivea

Плакат з падзякай Nivea

Беларусы Гамбурга аддзячылі Nivea акцыяй ля галоўнага офіса кампаніі. Менавіта Nivea была адной з першых кампаній, хто адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.

Роварны прабег салідарнасці ў Беластоку ды іншыя акцыі салідарнасці

Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*