«Нам перакрылі кісларод»

«Нам перакрылі кісларод».

Апошні канцэрт гурта ў Беларусі «адбыўся» 13 лютага на турыстычнай базе «Аганёк» каля Смалявічаў. Каля 70 маладзёнаў прыехалі паслухаць беларускую музыку. У зале выбіваюцца дзверы і ўрываецца АМАП. На гэтым канцэрт быў скончаны.

«Нам перакрылі кісларод, і мы пастанавілі паспрабаваць у Кіеве. Прыехалі ў выведку, і выведка зацягнулася», – кажа Дзяніс.

У час кіеўскага локдаўну музыкі здолелі зладзіць адзін бясплатны канцэрт для прыблізна 70 беларусаў: «Усё, як у Минску, толькі не страшна. Нам самым хацелася яго правесці, і мы кайфанулі ад таго, што мы на сцэне, а побач слухачы, якія спяваюць разам з намі».


novychas.by