Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне (13 сакавіка 2021)



Важныя падзеі тыдня ў беларускім замежжы і на Бацькаўшчыне

13 сакавіка 2021

У Мінску прайшоў вечар памяці Міколы Равенскага
 

12 сакавіка ў Мінску ў культурніцкай прасторы „Вір“ прайшоў арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету „Бацькаўшчына“ вечар, прысвечаны ўганараванню памяці слыннага беларускага кампізітара, аўтара гімну „Магутны Божа“ Міколы Равенскага (5 снежня 1886 – 9 сакавіка 1953).


«Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака

Дзмітрый Строцаў, творца з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, аўтар паэтычных цыклаў, прысвечаных беларускім дэманстрантам, быў схоплены 21 кастрычніка 2020 года проста пасярод вуліцы ў Мінску.

„Сэрцам з Беларуссю“

Беларусы Канады віншуюць ўсіх нашых прыгожых беларускіх жанчын з вясновым сьвятам і прысьвячаюць ім „Купалінку“ ва ўласным выкананьні.

887 гісторыкаў склалі ліст у абарону нацыянальнага сьцягу

Беларускія гісторыкі даслалі генпракурору, старшыні Палаты прадстаўнікоў і дырэктару Інстытуту гісторыі НАН Беларусі заяву, у якой асудзілі спробы ўладаў забараніць нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Абвясьцілі збор грошай на віртуальны музэй Freedom Belarus

Аўтары праекту абяцаюць вырашыць праблемы «неразумнай цэнзуры» на адлюстраваньне «беларускай рэчаіснасьці» ў мастацтве – карцінах, плякатах, муралах, песнях, відэа, скульптурах, вершах, фота і інш.

У Нью-Ёрку ўсталююць бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму

Бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага зрабіў Гэнік Лойка. Зянон Пазняк адзначыў, што бюсты выкананыя на высокім мастацкім узроўні, і заклікаў беларусаў свету далучыцца да збору грошай на ўсталяванне бюстаў.

Вялікая гутарка з Ганнай Хітрык

Ганна Хітрык, актрыса Купалаўскага тэатра, разам з мужам з’ехала ў Ізраіль тры гады таму дзеля лепшых умоў для сына, у якога дыягнаставалі аўтызм.

«Мы глядзім не на пратэст, а на фармаваньне нацыі»

Праект «Revision 30» паказвае жыцьцё краіны ў 90-х і ў 2020 годзе. У яго два аўтары-фатографы: Сяргей і Зьміцер Брушко, бацька і сын. Яны засьпелі розныя гістарычныя часы і адлюстравалі іх кожны па-свойму.

Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»

У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя имя Пятруся Броўкі» рыхтуецца выданне, у якім будуць прадстаўлены фотаздымкі 1923–1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску.

23 сутак на дваіх, штрафы і канфіскаваныя на 28 тысяч рублёў тавары за любоў да Беларусі

Дзяліцеся з намі навінамі – лістуйце на zbsb.minsk@gmail.com






This email was sent to *|EMAIL|*
why did I get this?    unsubscribe from this list    update subscription preferences
*|LIST:ADDRESSLINE|*

*|REWARDS|*