«Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака

Новы ролік відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней» у якім Беларускі паэт Дзмітрый Строцаў чытае верш Майсея Кульбака.

Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых выбараў у розных людных мясцінах Мінска сталі збірацца, каб разам спяваць беларускія песні. Найбольш актыўных з іх, і найперш, культурніцкіх дзеячаў, сталі цікаваць.

У кожным роліку праекта сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску пасля 9 жніўня 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

Як гэта ні жахліва, але паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія.



Дзмітрый Юльевіч Строцаў (н. 1963) — беларускі паэт, перформер, выдавец, арганізатар культурніцкіх падзей. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Удзельнік андэрграўнднага культурнага руху ў Мінску 1980-х – пачатку 1990-х. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў, выдадзеных і ў Беларусі, і ў Расіі, а таксама ў перакладзе на замежныя мовы.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. Дзмітрый Строцаў – творца з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, аўтар некалькіх паэтычных цыклаў, прысвечаных беларускім дэманстрантам, быў схоплены 21 кастрычніка 2020 года проста пасярод вуліцы ў Мінску. Толькі на наступны дзень стала вядома, што ён утрымліваецца ў ізалятары, куды змешчаны адбываць 13 сутак па выраку суда..

Майсей Кульбак (20.03.1896 — 29.10.1937) — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Пісаў на ідышы. Нарадзіўся ў Смаргоні, вучыўся ў Валожынскім ешыбоце (1909—1914). Быў настаўнікам у школах і гімназіях Смаргоні, Мінска, Вільні. У 1918 годзе жыў у Менску, дзе быў лектарам на яўрэйскіх настаўніцкіх курсах, у пачатку 1919 года выехаў у Вільню. У 1920—1923 гадах жыў і працаваў у Берліне, у 1923—1928 гадах у Вільні, дзе ў 1927 годзе яго выбралі старшынём Яўрэйскага ПЭН-клуба, у канцы 1928 года вярнуўся ў Менск. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у яўрэйскім сектары АН БССР. Сябра Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Арыштаваны 11 верасня 1937 года ў Менску. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР 28 кастрычніка 1937 года як «член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» і за «сувязь з польскімі разведорганамі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў крывавую ноч беларускай літаратуры з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

«Словы мацней»: Леанід Паўлёнак чытае Уладзіміра Жылку

«Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

«Словы мацней»: Тарас Тарналіцкі чытае Станіслава Грынкевіча

«Словы мацней»: Андрусь Такінданг чытае верш Паўлюка Шукайлы

budzma.by