Замежны досвед па дыяспарах

26.11.2012
Чэхія. Палітыка супрацы з чэхамі замежжа

У Чэхіі, як і ў Беларусі, пражывае каля 10 млн. насельніцтва. Аднак дыяспара Чэхіі меншая па колькасці. Калі ў Беларусі па розных ацэнках па-за межамі краіны пражывае каля 3,5 мільёнаў беларусаў – прыблізна трэцяя частка нацыі, то па-за межамі Чэхіі – каля 1,7 – 2 млн альбо 1/5 насельніцтва, з якіх прыблізна 200 тыс. грамадзяне краіны, а астатнія – грамадзяне краін пражывання.

26.11.2012
Францыя. Палітыка супрацы з французамі замежжа

Па-за межамі Францыі пражывае 2 100 000 французаў. Палова з іх пражывае на тэрыторыі Еўропы. Амаль палова французаў, якія пражываюць па-за межамі Францыі, маюць падвоенае грамадзянства. Меней за 10% складаюць французы, якія часова пакінулі краіну для працы за мяжой.

26.11.2012
Ізраіль. Палітыка супрацы з габрэямі, якія пражываюць у іншых краінах

Матэрыялы па супрацы дзяржавы Ізраіль з габрэямі, якія пражываюць у іншых краінах, падрыхтаваны сябрам нашай арганізацыі, грамадзянінам Ізраіля беларускага паходжання Паўлам Касцюкевічам. Улічваючы, што Павал ведае сітуацыю на ўласным вопыце, прыводзім выклад матэрыялаў па ізраільскім заканадаўстве ў суправаджэнні яго каментароў.

З аднаго боку Ізраіль дбае пра габрэяў, што жывуць у іншых краінах. З другога боку, гэтую краіну можна браць за прыклад найперш у справе арганізацыі вяртання габрэяў у нацыянальную дзяржаву.

26.11.2012
Германія. Дзяржаўная палітыка ў дачыненні да немцаў замежжа

У замежжы пражывае блізу 14 мільёнаў немцаў.

У Германіі ў 90-я гады мінулага стагоддзя была вострая дыскусія на дзяржаўным узроўні адносна немцаў ва Усходняй Еўропе, Расіі, Румыніі і Цэнтральнай Азіі.   Асноўным пытаннем, якое абямяркоўвалася,  было стварэнне магчымасці для іх вярнуцца ў Германію. Пасля таго, як вялікая частка ўсё ж выехала ў Германію спатрэбілася шмат рэсурсаў каб адаптаваць іх у грамадства.

Дзяржаўная палітыка Германіі адносна супрацы з немцамі замежжа будуецца наступным чынам:

26.11.2012
Партугалія. Дзяржаўная палітыка па супрацы з партугальскай дыяспарай

Ёсць дзве галоўныя групы, якія падпадаюць пад азначэнне “Партугальская дыяспара” альбо “Партугальскія абшчыны” у афіцыйных дакументах:

1. Грамадзяне іншых краінаў партугальскага паходжання;

2. Грамадзяне з двайным грамадзянствам / Партугальцы, якія жывуць за мяжой.

Грамадзяне іншых краінаў партугальскага паходжання

26.11.2012
Вугоршчына. Дзяржаўная палітыка ў дачыненні да вугорцаў, якія пражываюць у суседніх краінах

Насельніцтва Вугоршчыны складае трохі болей за 10 млн чалавек.

Сёння вялікая колькасць вугорцаў пражывае ў суседніх з Вугоршчынай краінах.Каля 1,5 мільёна – у Румыніі, каля 500 тысяч вугорцаў – у Славакіі, каля 300 тысяч – у Сербіі, каля 150 тысяч – ва Украінскім Закарпацці (па дадзеных на 2001 г.) Таксама шмат вугорцаў пражывае ў суседніх Харватыі ды Славеніі.