Адпяванне вядомага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, які ўчора памёр на 86-м годзе жыцця, пройдзе ў Чырвоным касцёле ў Мінску.
Пра гэта "Свабодзе" паведаміла ўдава Анатоля Грыцкевіча Арыядна Мікалаеўна.
Паводле яе словаў, пасля крэмацыі прах Анатоля Грыцкевіча пахаваюць у магіле маці на Усходніх могілках Мінску. Раней там быў пахаваны брат Анатоля Грыцкевіча Валянцін, кіраўнік беларускай суполкі ў Санкт-Пецярбургу. Валянцін пайшоў з жыцця ў 2013 годзе.