Прызначэнне на пасаду прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не было для мяне запланаваным паваротам лёсу. Наадварот, гэта была поўная нечаканасць. У савецкім грамадстве ў тыя часы пачаліся працэсы дэмакратызацыі. У Беларусі абудзіліся новыя інтэлектуальныя сілы, з’явіліся новыя грамадскія арганізацыі, у прыватнасці – Беларускі Народны Фронт.
Я, як кіраўнік дзяржтэлерадыё, лічыў сваім абавязкам інфармаваць пра гэтыя працэсы і дыскусіі ў нашых праграмах. Мы давалі слова Зянону Пазьняку, гаварылі пра з’езд БНФ у Вільні, арганізацыю “Мемарыял” і нават, хоць і не надта шырока, – пра падзеі каля Маскоўскіх могілак. Усё гэта выклікала вялікія прэтэнзіі з боку тагачасных ідэалагічных кіраўнікоў. Паводле іх, нельга было даваць слова Пазьняку і наогул гаварыць пра падзеі, якія выбіваліся са звыклага рэчышча савецкай штодзённасці.
Паколькі я з гэтым пагадзіцца не мог, я прапаноўваў нашым ідэалагічным босам выступіць у адказ Зянону Пазьняку, пры гэтым у куды шырэйшым часовым фармаце. Канешне, ні на што падобнае яны пайсці не маглі, і канфлікт між намі стаў відавочным. Былі розныя спробы выжыць мяне з пасады. Толькі я не збіраўся здавацца, хоць і разумеў, што мне не дадуць спакойнага жыцця. Як раз у гэты час мне прапанавалі працу прадстаўніка Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Разумеючы тагачасны палітычны клімат у БССР, пасля доўгіх развагаў я пагадзіўся і аказаўся ў Нью-Ёрку, будучы абсалютна непадрыхтаваным да дыпламатычнай работы.
Працяг артыкула чытайце тут.