Развітанне з народным паэтам Беларусі пройдзе 1 красавіка з 11 да 13 гадзінаў у Свята-Петрапаўлаўскім саборы (Мінск, вул. Ракаўская, 4). А 13-й там жа пачнецца пахавальная царкоўная служба.
Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.
Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў Мінску, на 85-м годзе жыцця.