1 кастрычніка кампаніі “Будзьма беларусамі!” споўнілася дзесяць гадоў. Кампаніі, якая абвясціла мэтай сваёй дзейнасці паглыбленне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
За гэтыя дзесяць гадоў кампанія правяла шмат культурніцкіх мерапрыемстваў, ажыццявіла сотні праектаў, але ці сталі мы бліжэйшыя да здзяйснення заяўленай кампаніяй мэты? Якімі перамогамі і якімі паражэннямі адзначаны 10-гадовы шлях кампаніі “Будзьма беларусамі!”? Ці ёсць у беларусаў жаданне паглыбляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць? Як ставіцца да дзейнасці кампаніі беларуская дзяржава? Ці адчуваюць удзельнікі “Будзьма беларусамі!” “мяккую беларусізацыю” ў краіне?