Іркуцкія “Крывічы” адсвяткавалі Каляды

6–7 студзеня Іркуцкі Беларускі клуб “Крывічы” абышоў 15 хатаў у вёсцы Тургенеўка і 4 хаты ў вёсцы Лідзінск. Гэтыя вёскі былі ўтвораныя беларускімі перасяленцамі ў 1909 годзе, але да гэтага часу захавалі беларускі дух і гасціннасць. Іх жыхары маюць беларускія прозвішчы – Цюшкевіч, Макарэвіч, Сінкевіч, Лойка, Быцко і да т.п.

Правёўшы абрад Калядавання, мы не толькі прынеслі радасць ў хаты сібірскіх нашчадкаў беларусаў, але і паспрыялі адраджэнню старажытнай традыцыі нашых продкаў.

Выказваю падзяку актывістам Клуба “Крывічы”, якія паехалі дружнай кампаніяй у гэтыя вёскі на два дні за 140 км на поўнач ад Іркуцка. Дзякуй, Воля Галанава, Таня Чарапанава, Каця Камінская, Дзяніс Таранушенко, Людміла Цеплякова, Ігар Почуев і Аляксей Ганчар.

Асаблівая падзяка Алесі Стасевіч за фота-відэа фіксацыю нашага падзеі!

Алег Рудакоў