2 чэрвеня 2018 года Іркуцк сьвяткаваў 357 год з моманту заснаваньня. Было арганізавана сьвяточнае шэсьце – 129 калон, розных грамадскіх аб'яднаньняў і прадпрыемстваў.
Удзел у шэсці таксама ўзялі сябры Іркуцкага беларускага клубу “Крывічы”. У ходзе шэсця яны паказвалі элементы беларускіх танцаў і неслі нацыянальны бела-чырвона-белы сьцяг.
У далечыне ад Радзімы мы памятаем свае карані і захоўваем традыцыю сваіх продкаў!
Алег Рудакоў