Галасы Свабоды: Беларусы Нью-Ёрка стварылі відэапраект да 100-годдзя БНР

Відэапраект “Галасы свабоды”, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, быў падрыхтаваны беларусамі Нью-Ёрка разам з іх амерыканскімі сябрамі. 

Мэта – прэзентаваць гледачам вершы сучасных беларускіх паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на англійскую мову. Усе паэтычныя творы тэматычна паяднаныя пераасэнсаваннем тэмы свабоды ў яе разнастайных праявах. Чытанне суправаджаецца музычнымі фрагментамі гурта DZIVIA з Беларусі.

На думку ініцыятараў праекта, здабыткі беларускай літаратуры па-ранейшаму застаюцца малавядомымі не толькі ў далёкім замежжы, але і сярод суайчыннікаў. Таму папулярызацыя вершаў на роднай мове шляхам скарыстання медыйных сродкаў не страчвае актуальнасці і асабліва важная для тых, хто імкнецца памятаць пра свае карані і захоўваць шчыльную повязь з нацыянальнай культурай. 


The video project "Voices of Freedom", dedicated to the anniversary of the Belarusian Democratic Republic (BNR), was prepared by Belarusians of New York, along with their American friends.

The project presents the verses of modern Belarusian poets in the original language and its translations into English. This poetry is thematically related to the theme of freedom in its various manifestations. Reading is accompanied by the musical fragments of Belarusian band called DZIVIA.

As it was mentioned by the initiators of the project, Belarusian literature is still a little-known not only abroad, but among Belarusians too. Therefore, the popularization of the poetry in native language is very important for people, who want to remember their roots and to keep the connection with the national culture.