Чаму беларусы пакідаюць краіну? Меркаванне сацыёлага Таццяны Вадалажскай

"З’ехаць нельга застацца". Коску ў гэтым сказе маладыя беларусы ставяць адразу пасля першага слова.

Згодна з апытаннем кампаніі Satio, кожны пяты маладзён у Беларусі дэкларуе жаданне зʼехаць за мяжу. І толькі 16% не збіраюцца пакідаць радзіму, нават калі не знойдуць працы.

Амаль палова апытаных цягам ліпеня-жніўня гатовыя паехаць за мяжу, калі там будуць лепшыя ўмовы працы.

Апытаныя распавялі і пра сваю адукацыю. Толькі 42% мяркуюць, што ў школе атрымалі неабходныя веды. А кожны трэці назваў школьнае навучанне недастатковым для паступлення ў ВНУ.

Пры гэтым палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведвання мерапрыемстваў, не звязаных з навукай.

belsat.ru