Беларусы Канады запісалі песню і знялі кліп у падтрымку абаронцаў Курапатаў
Навіну праз свой фэйсбук паведаміла актывістка Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка.
Песню Юрыя Шаўчука, перакладзеную на беларускую мову Сяржуком Сокалавым-Воюшам, выконвае сама спадарыня Валянціна. У відэашэрагу тым часам дэманструюцца архіўныя кадры розных гадоў, якія яскрава даюць зразумець значэнне гэтай беларускай нацыянальнай трагедыі і апавядаюць пра ганебны шлях беларускай дзяржавы да годнага ўшанавання ахвяраў сталіншчыны.
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"