05.12.2018
“Суценёры, рэкецёры і кааператыўшчыкі”. Пяты выпуск “Запісаў і дзённікаў” Рыгора Барадуліна ўжо ў продажы

З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том укладальніца Наталля Давыдзенка адабрала толькі зробленыя ў 1989–1991 гг. Бо падзеі гэтых трох гадоў сталі вызначальнымі і для Беларусі, і моцна паўплывалі на далейшае жыццё самога Рыгора Барадуліна. У супольнай серыі ЗБС “Бацькаўшчына” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў” убачыў свет ужо пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том...

10.05.2018
“Масей Сяднёў: Pro et contra”

Пабачыла свет новая, ужо 36-я кніга выдавецкай серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”, прысвечаная выбітнаму дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філолагу, кіраўніку беларускай службы радыё ...

04.10.2017
30. “Кантакты”

ISBN: 978-985-7144-46-4 Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва...

04.10.2017
29. А. Гардзіенка “БЦР: Беларуская Цэнтральная Рада. Стварэнне. Дзейнасць. Заняпад. 1943–1995”

ISBN: 978-985-7144-02-0 Кніга распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах эміграцыі ў іншыя краіны, найперш у ЗША. Публікуюцца асноўныя дакументы, хроніка галоўных падзеяў, біяграфічныя звесткі.

04.10.2017
28. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч “Рада БНР 1982–1997: Падзеі. Дакументы. Асобы”

ISBN: 978-985-7119-91-2 Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы працы беларускага...

04.10.2017
27. П.С. Мурзёнак “Адвечныя плыні”

ISBN: 978-985-7119-79-0 У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, бацькі, настаўніка, грамадзяніна і пісьменніка...

04.10.2017
25. Л. Юрэвіч “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія”

ISBN: 978-985-7119-59-2 Кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча "Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія" (25-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных зміграцыйных скарыназнаўцаў В. Тумаша, і аўтарскія...

04.10.2017
24. С. Шабовіч “З фальварку Марцінова да Фарменгтонскіх узгоркаў: гісторыя аднаго падарожжа”

ISBN: 978-985-7119-49-3 Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.

04.10.2017
23. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч “Рада БНР 1970–1982: Падзеі. Дакументы. Асобы”

ISBN: 978-985-7119-10-3 Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны...

04.10.2017
22. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч “Рада БНР 1947–1970: Падзеі. Дакументы. Асобы”

ISBN: 978-985-7089-07-9 Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў...

04.10.2017
21. Л. Юрэвіч “Жанры”

ISBN: 978-985-7057-28-3. Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Жанры” (21-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папярэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і неапублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут падаюцца травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная крытыка на эміграцыі — тыя групы твораў...

04.10.2017
20. Л. Юрэвіч “Шматгалосы эпісталярыюм”

ISBN: 978-985-7007-43-1 Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлкія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці інтэлектуальнага жыцця беларускай інтэлегенцыі...

04.10.2017
19. Ю. Віцьбіч “Лшоно Габоо Бійрушалайм”

ISBN: 978-985-7007-17-2 Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920–1930-х гг. Выданне...

04.10.2017
18. Н. Гардзіенка “Беларусы ў Вялікабрытаніі”

ISBN: 978-985-6887-63-8 Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, што пачытаць яе цікава будзе...

04.10.2017
17. С. Шабельцаў “Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930–1960-я гг.)”

ISBN: 978-985-6887-50-8 У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

04.10.2017
16. А. Гардзіенка “Беларускі Кангрэсовы Камітэт Амерыкі (БККА)”

ISBN: 978-985-6530-58-9 У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.

04.10.2017
15. К. Акула “Заўтра ёсць ўчора”

ISBN: 978-985-6530-91-6 “Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, раман стаўся спалучэньнем трыльлера ў клясычным...

04.10.2017
14. “Урачыстасць у садзе: драматургія беларускай эміграцыі XX стагоддзя”

ISBN: 985-6730-89-9 Кастусь Акула, Натальля Арсеньнева, Антось Галіна, Пётра Крычэўскі, Аўген Кавалеўскі, Лявон Юрэвіч, Янка Юхнавец – аўтары, якія вымушаныя былі пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Але і ў далёкай чужыне не адмовіліся ні ад беларускага слова, ні ад беларускай культуры і рабілі ўсё дзеля захавання роднае мовы, роднай літаратуры. У кнізе “Урачыстасьць у садзе” сабраны драматычныя творы гэтых аўтараў і пераклады з іншых моў. Большасьць з апублікаваных у кнізе твораў была друкавана толькі на...

04.10.2017
13. В. Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”

ISBN: 978-985-6530-58-9 Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго зь лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. Тут зьмешчаныя ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але ня зрокся сваёй беларускасьці; а таксама ўспаміны людзей, якія асабіста ведалі Алеся Грыцука. Постаць спадара Грыцука ва ўспамінах сяброў і добрых знаёмых адкрываецца і праяўляецца поўнасьцю, даючы магчымасьць чытачу пазнаць яшчэ адну старонку з жыцьця...

04.10.2017
12. “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост”

ISBN: 985-6824-52-4 Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым шляхам” – аўтары беларускага замежжа – святары і навукоўцы – ва ўспамінах, нарысах-партрэтах і навукова-публіцыстычных артыкулах распавядаюць пра цярністыя шляхі Рыма-каталіцкай царквы...

Вынікі пошуку 1 - 20 з 35
Пачатак | Папярэдняя | 1 2 | Наступная | Апошняя

Адсартавана па рэлевантнасці | Сартаваць па даце